Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вялікія прасторы засяваюць цукровымі буракамі, табакай; для алею сеюць лён. На ральніцтве грунтуецца апрацоўчая прамысловасьць: млынарства, цукраварства, браварніцтва і выраб тытуну. Па поплавах каля рэк пасьвяцца лепшыя гатункі быдла і коняй; у Падгор'і некаторую вагу маюць лясныя заняткі. Аднак і мінэральныя багацьці краіны вельмі вялікія. У падгор'ях Карпацкага ланцугу трапляецца нафта, соль, земны носк (озокзрыт). Асабліва многа нафты здабываюць у мястэчку Барыслаў каля места Дарагабыч, у якім з гэтай нафты вырабляюць газу, бэнзыну і г. д. Соль здабываецца з многалічных салоных крыніц, якія сьведчаць аб прысутнасьці пад зямлёй соляродных пластоў. Асяродкам здабываньня звычайнай солі трэба лічыць невялікае места Калуш.

Самы вялікі горад Заходняй Украіны — Львоў (220000 населья.) — ляжыць у самым асяродку краіны на скрыжаваньні чыгунак, якія йдуць з Польшчы ў Румынію і з Усходняй Украіны ў Вугоршчыну. Горад залюднены пераважна палякамі, аднак гэта адначасна важны асяродак украінскага нацыянальнага руху з многалічнымі культурна-асьветнымі установамі, гурткамі, украінскімі кнігарнямі і г. д. Тут жыве і мітрополіт галіцкі, начальнік вуніяцкага духавенства. Ад часу аўстрыйскага панаваньня тут існуе унівэрсытэт, даўней нямецкі, з некалькімі ўкраінскімі катэдрамі, цяпер — польскі.

Другі горад Заходняй Украіны паводле велічыні — Чарноўцы (або Чарнавіцы з 93000 нас.), што ляжыць на рацэ Прут у Букавіне або, як яе яшчэ іначай завуць, на Зялёнай Русі. Горад цяпер належыць да румыніі. Тут таксама ёсьць унівэрсытэт, які застаўся ад часоў панаваньня аўстрыякаў.

Правабочная Украіна ляжыць на правым беразе галоўнай украінскай ракі Дняпра і цягнецца на захад ад Дняпра аж да прытокі Днястра Збруч і вышнявіны Бугу.

З Заходняй Украіны сюды між Днястром і Бугам уваходзіць Падольскае плоскаузвышша, якое можа лічыцца паўднёвым схілам Украінскага гранітна-гнэйсавага груду. Паўночным схілам гэтага груду зьяўляецца ўзвышша Валыні, якое спачатку няпрыметна, а потым зрывіста спадае на поўнач у бок нізінных балотных прасторау Палесься. Зрывістая прыступка Валынскага ўзвышша, якая сьцяной уздымаецца над Палесьсем, заяецца Ауратынскімі гарамі і на ўсходзе мае свой працяг, які пад назовам Каменнай грады цягнецца аж да Дняпроўскіх парагоў. Каменная града, уласна кажучы, і ёсьць тэй часткай украінскага старадаўнага груду, якая адхіляе на ўсход сярэдняе цячэньне Дняпра. Гранітна-гнэйсавыя скалы украінскага груду шмат у якіх месцах пакрыты пазьнейшымі морскімі адкладамі і разам з гэтымі адкладамі хаваюцца на поўначы пад ледавіковым навалам і лёзсам, а на поўдні толькі пад лёзсам, бо ледавік дасягаў толькі да сярэдзіны ўкраінскага груду, да самага яго хрыста. Краявід Правабочнай Украіны залежыць галоўным чынам ад уласьцівась-