Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тут можа расьці бук, сустракаецца і ціс або нягной-дрэўка, тыповыя заходня-эўропэйскія дрэвы. Лясоў тут наагул захавалася многа болей, як у іншых частках Украіны, яны тут пакрываюць прыблізна чвэрць усёй паверхні. Аднак букавыя і дубовыя лясы тут чаргуюцца з кавалкамі сталу, а быў час, што стэп панаваў паўсюды, так што паўсюды ўтварылася стэпавая чорназемная глеба.

Дзякуючы дастатнасьці лясоў і малой грубасьці сьнегавога насьцілу рэкі Заходняй Украіны ўвясну не разьліваюцца так шырока, як на ўсходзе. Затое часамі, дзякуючы вялікай колькасьці летніх ападкаў, тут здараюцца летнія паводкі. Гэтым, як і прысутнасьцю такіх расьлін, як бук і ціс, краіна нагадвае Заходнюю Эўропу.

Насельнікі Заходняй Украіны складаюцца з украінскіх пляменьняў: бужанаў у Расточы, падгаранаў у Падгор'і, падалянаў на Падольска-Галіцкім плоскаузвышшы. Апрача таго па гарадох жывуць палякі, жылы, немцы, а на поўдні яшчэ і румыны. Тутэйшыя ўкраінцы трымаюцца пераважна вуніяцкай веры. Царкоўную вунію яны прызналі тады-ж, як і беларусы, але у заходняй Украіне, якая не належала да Маскоўшчыны, гэтая вунія захавалася, тады як у нас і ўва Усходняй Украіне маскоўцы прымусам перавярнулі вуніятаў у праваслаўную веру.
У склад Заходняй Украіны ўваходзяць тры провінцы, з якіх кожная мела асобную гісторыю ў працягу апошні вякоў. Паўднёвы куток краіны — так званая Паўночная Букавіна — належала раней да Малдаўскага княства; у 1775 г. яе захапіла Аўстрыя, а пасьля сусьветнай вайны-Румынія. Решта Заходняй Украіны належала ў XVІІІ в. да Польшчы; у 1772 г. большая яе частка, так званая Чырвоная Русь або усходняя Галіччына, адышла да Аўстрыі, а пасьля сусьветнай вайны і ўпартага нацыянальнага змаганьня зноў увашла у склад Польскай дзяржавы. Паўночная частка — частка Расточа, якая завецца. Холмшчынай — разам з усім так званым Царствам Польскім адышла да Расіі пасьля 1812 г. Незадоўга перад вайной яна была вылучана ў асобную Холмскую губэрню і абвешчана неаддзельнай часткай Расіі, а пасьля вайны зноў адышла да Польшчы. Становішча ўкраінскага сялянства у краіне заўсёды было цяжкім, бо заўсёды польскія паны і ўраднікі панавалі ў Заходняй Украіне, але пад уладай Аўстрыі ўкраінцам жылося ўсё-ж такі лепей, як пад уціскам маскоўцаў, бо аўстрыякі прынамсі не забаранялі ўкраінцам навучаць сваіх дзяцей у роднай мове. Ува Усходняй Галіччыне з гэтай прычыны больш-менш вольна разьвівалася украінская культура, існавалі ўкраінскія школы, гурткі, коопэратывы. У апошнія перад вайной гады Ўсходняя Галіччына была праўдзівым асяродкам украінскага руху.

Як і ўсе ўкраінскія землі, Заходняя Ўкраіна зьяўляецца багатай земляробскай краінай. Праўда, ля Днястра вялікія абшары пакрыты пяскамі і балотамі, але па вышэйшых месцах на леэсе ўтварылася ўраджайная чорназемная глеба. Там добра узрастаюць пшаніца, кіяхі ды іншае збожжа