Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паўднёвыя межы даўнай Польшчы, будавалі тамака ўмацаваньні, пад заслонай якіх аралі зямлю, займаліся паляваньнем, рыбацтвам, а часамі й рабункам. Так утварылася слынмае казацтва, на чале якога стаялі запароскія казакі, што жылі ніжэй парагоў на Дняпры. Казакі біліся з татарамі, рабавалі жыдоў, а часамі падымалі паўстаньні супроць улады польскіх паноў. Самым удалым з гэтых паўстаньняў было паўстаньне Багдана Хмяльніцкага, вынікам якога было аднаўленьне незалежнай Украінскай дзяржавы, стварэньне так званай Гэтманшчыны. Аднак хутка зноў Украіна падпала пад панаваньне чужынцаў. Усходняя яе частка аддалася Маскоўшчыне, заходняя частка заставалася пад Польшчай. Спробы лепшых сыноў Украіны ўтварыць зноў самастойную Украінскую дзяржаву былі няўдалымі. Пасьля падзелаў Польшчы большая частка Украіны дасталася маскоўцам, і толькі заходняя Падкарпацкая Украіна пад назовам Усходняй Галіччыны або Чырвонай Русі адышла да Аўстра-Вугоршчыны.

Пасьля войнаў сусьветнай і расійска-польскай (1920 г.) заходняя частка Украіны (так званая Надднястранская Украіна, Холмшчына і Заходняя Валынь) адышлі да Польшчы і Румыніі; рэшта пад назовам Украінскай CCP (448000 кв. клм., 27200 тыс. насельнікаў) увайшла ў склад Саюзу Савецкіх Соцыялістычных Рэспублік (СССР).

Паводле асаблівасьцяй прыроды Украіну можна падзяліць на 6 частак: 1) Заходнюю Ўкраіну або Падкарпацьце, 2) Правадочную Ўкраіну, 3) Левабочную Ўкраіну, 4) Слабажаншчыну, 5) Данеччыну і 6) Чорнаморскі нізінны стэп або Паўднёвую Ўкраіну.

Заходняя Украіна зьяўляецца слаба хвалістым плоскаўзвышшам у 300-475 м. н. р. м. вышыні. Ужо тут каля самых Карпат пачынаецца старадаўны гранітна-гнэйсавы ўкраінскі груд, але тут ён ляжыць глыбока пад пазьнейшымі морскімі адкладамі і грубым пластом лёэсу. Глыбокія даліны рэк урэзаліся ў Заходня-Украінскае плоскаўсвышша і месцам на сваім дне агаляюць спрадвечныя скалы гранітнага груду. Галоўная з гэтых далін ― даліна вышнявіны Днястра ― аддзяляе так званае Падгоре ад Падольска-Галіцкага плоскаўзвышшна. Першае ляжыць каля самых Сярэдніх Карпат, другое цягнецца удоуж левага берагу Днястра 1 пераразаецца многалічнымі левымі прытокамі гэтай ракі. На паўночным захадзе Падольска-Галіцкае плоскаўзвышша пераходзіць у так званае Расточа, якое ўразаецца між Бугам і Вепрам, між Беларусьсю і Польшчай.

Параўнаўча з іншымі часткамі Украіны Заходняя Украіна адзначаецца лагаднейшым, мякчэйшым і вільгатнейшым кліматам. Дажджу і сьнегу Тут выпадае болей за 600 мілім, што-год. значна болей, як у рэшце Ўкраіны.

Львоў, што ляжыць у асяродку краіны, мае сярэднюю гадавую тэмпературу +6,9°, сярэднюю студзеня - 4,6°, ліпеня +18,0°. Чарноўцы, на паўднёвым усходзе, адпаведна маюць +7,6°, -5,4°, +19,7°.