Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прытульных хат-ляпянак, зробленых з гальля і гліны і заўсёды пабеленых вапнай. Каля хат звычайна засаджаны газоны пярэстых кветак і садочкі вішнёвых дрэў.

Украінская мова, як і польская, беларуская або расійская, зьяўляецца асобнай славянскай мовай, багатай і прыгожай, прыемнай лля вуха, зьмяшчае мала чужаземных слоу. Народная поэзія ўкраінцаў па колькасьці, зьместу й мілагучнасьці песень, казак і прыказак можа раўняцца з бeларускай і значна перавышае народную поэзію палякоў або расійцаў. Украінскія пісьменьнікі (Шаўчэнка, Куліш, Коцюбіньскі, Віньнічэнка і іншыя) могуць лічыцца аднымі з лепшых славянскіх пісьменьнікаў. Аднак як на Беларусі, гэтак і на Украіне многа вякоў панавалі чужынцы, якія лічылі украінскую мову мужыцкай, хлопскай, простай. Палякі казалі, што ўкраінская мова ёсьць адна з польскіх гаворак, маскоўцы звалі яе сапсутай расійскай. Паўкраінску забаранялася вучыцца, і гэта адбілася на становішчы асьветы. Украінцы паводле асьветы стаяць значна ніжэй за палякоў, процант няпісьменных на Украіне такі-ж вялікі, як у Маскоўшчыне.

З вельмі даўных часоў багаты на траву ўкраінскі стэп прывабліваў вандроўнікаў з Сярэдняй Азіі. Горды іх адна за адней навальваліся на Украіну, пасьвілі свае статкі па стэпе і перасяляліся далей цераз Карпаты у Вугоршчыну і Заходнюю Эўропу. Яшчэ задоўга да хрысьціянскай ары грэцкі вучоны Гэродот пісаў аб тым, што па украінскіх стэпах вандравалі нейкія скіты. У часы вялікіх перасяленьняў праз Украіну пранесьліся гуны, якія зруйнавалі потым вялікую Рымскую імпэрык. Нават тады, як сюды надышлі і тут асталяваліся славяне, продкі сучасных украінцаў, нават і тады сюды надыходзілі вобры (авары), хазары, вугры, торкі, печанегі, полаўцы, нарэшце татары, разбурвалі даўна-славянскія гарады і вёскі Украіны, руйнавалі ўкраінскую аселасьць і культуру, але самі хутка рассыпаліся, падпадалі пад культурны ўплыў славянаў і зьнікалі ў моры ўкраінцаў, зьліваліся з імі ў адзіны народ.
Долей за ўсё пратрымаліся на Украіне татары; у працягу вякоў яны аддзялялі украінцаў ад мора і затрымоўвалі іх культурнае разьвіцьцё. Ад драпежных вандроўнікаў украінцы мусілі хавацца на поўначы сваёй старонкі, там, дзе ў тыя часы яшчэ існавалі вялікія лясныя пушчы. Там утварылася і першая украінская дзяржава-Кіеўскае вялікае княства, уладу якога прызнавалі ня толькі усе ўкраінцы, але нават і вялікарусы Ноугараду і Мураму. Цяжар татарскай няволі аслабіў магутнасьць Украіны, якая з цягам часу падпала пад валадарства Літоўска-Беларускай, а потым Польскай дзяржавы. Пад уладай Польшчы Украіне прышлося келска. Палякі апалячылі ўкраінскую шляхту, павыціскалі з гарадоў мяшчанства, прымацавалі да зямлі сялянства. Між тым крымскія татары, як і даўней, нападалі на Украіну, а палякі не маглі абараніць яе. Тады за абарону бацькаўшчыны ўзяліся самі ўкраінцы. Паднявольныя сяляне Рэчы Пасполітай, як беларускага, гэтак і ўкраінскага пахаджэньня, уцякаючы ад панскага прыгону, высяляліся на