Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

земнаморскія краіны і беларускае дрэва. Праз прыстані Чорнага мора вывозіцца большая частка ўсходня-эўропейскіх тавараў, тады як Балтыцкае мора служыць пераважна для прывозу тавараў ува Усходнюю Эўропу з захаду. Аднак замежны гандаль Украіны заўсёды знаходзіўся ў руках чужаземцаў, а сталы унутраны гандаль ― у руках жыдоў. Украінскае сялянства прымае ўдзел галоўным чынам толькі ў кірмашовым гандлі, дый на кірмашох украінцы ня любяць заклікаць пакупцоў і задавальняюцца ціхамірным чаканьнем таго моманту, калі да іх возу падыдзе штосьці купляць жыд, масковец або цыган.

У даўнейшыя часы ўкраінцы любілі так званы чумацкі гандаль — пераезды з таварамі на валох з аднаго канца старонкі ў другі, але ў апошнія часы гэты гандаль зьнік з прычыны разьвіцьця чыгунак, і тавары перавозяцца або па рэках, або па чыгунках.

Украінцы (на захадзе іх часьцей завуць русінамі, на ўсходзе часам яшчэ маларусамі), якія паўсюды становяць большасьць насяленьня старонкі, належаць, як маскоўцы і беларусы, да ўсходня-славянскіх народаў. Ад беларусоў і маскоўцаў яны адразьняюцца высокім ростам, цямнейшым колерам скуры і вачэй і пераважна чорнымі валасамі. Параўнаўча з маскоўцамі яны зьяўляюцца болей чыстымі славянамі, але ад беларусоў адразьняюцца падмешкай крыві розных туркскіх народаў, якія вандравалі калісь ва ўкраінскім стэпе. Вынікам гэтай прымешкі можна лічыць спакойны, ціхамірны нораў украінца. Паважнасьць, дасьціпнасьць, філëзофскі погляд на акалічнасьці, адсутнасьць маскоўскай рухавасьці і прагавітасьці, упартасьць зьяўляюцца галоўнымі адзнакамі ўкраінцаў. Аднак у свой час, напрыклад, на вячорках, украінец з захапленьнем аддаецца вясёласьці, гульням і скокам. Становішча кабеты у украінскай сям'і лепшае, як у маскоўскай, і наагул украінец ня ведае дзспотызму. Зямлёй украінцы ўладаюць пераважна падворна, а ня супольна ўсёй вёскай, як маскоўцы. Польную працу ўкраінец уважае болей за ўсе іншыя заняткі, вырабляе зямлю старэнна, значна лепей, чымся масковец. Аднак багацьце глебы не вымагае ад яго такой цяжкай працы, якую прыкладае да сваёй нівы беларус. У вопратцы, у страве, у мяшканьні, у будоўлі праглядвае добры густ і ахайнасьць украінца. Вёскі і хутары складаюцца з чыстых, прыгожых і