Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

там раскласьці і выпаласкаць значную частку перагною, так што там яго засталося 3-6%. Гэта так званы паўночны чорназем і шэрыя лясныя глебы, якія сустракаюцца і на Беларусі. Таксама і на поўдні Украіны, дзе стэп складаецца з горшай травы і часамі пераходзіць у саланчакі, таксама глеба горшая. Чорназем там завецца чакалядным і каштананым і зьмяшчае толькі 4-60% перагною.

Агулам кажучы, зямля паўсюды вельмі ураджайная, і ральніцтва паўсюды дае вялікую карысьць. Зразумела, што пры такіх варунках плуг знайшоў дарогу ўва ўсе куты старонкі, а нечапаныя стэпы і большасьць лясоў украінскага лесастапу даўно замяніліся нівамі. Неўраджаі здараюцца тутака рэдка, дый украінцы прызвычаіліся змагацца з сухменямі. Земляробская культура стаіць тут вышэй, як у Маскоўшчыне. На ўсю Эўропу Украіна можа лічыцца самай багатай на пшаніцу старонкай. Пшаніца тут зьяўляецца галоўным збожжам. Гэтым Украіна адразьняецца ад Дунайскіх нізін, дзе пераважваюць кіяхі, і ад Паўднёвай Маскоўшчыны, дзе болей сеюць жыта. Проса, табака, цукровыя буракі і каноплі, якія вымагаюць добрай глебы і сонечнага лета, знаходзяць на Украіне найлепшыя для сябе варункі. Для алею сеюць каноплі, сонечнік, лён і рапс (расьліну, падобную да сьвірэлкі).

Звычайнае гародніцтва на Украине не пашырана; затое на поўдні вялікую вагу маюць баштаны, вялікія гароды, на якіх сеюць кавуны, дыні, гарбузы, гуркі. Вельмі любяць украінцы садоўніцтва. Каля кожнай хаты, дзе толькі могуць расьці дрэвы, саджаюць яблыні, грушы, сьлівы і вішні, але пакуль што прамысловую вагу садоўніцтва мае толькі ў некаторых маленькіх куточках.

Гадоўля жывёлы ў апошнія часы адыходзіць на другі плян, адступае перад земляробствам. Прынамсі гадоўля авечак лепшых гатункау з мяккай тонкай воўнай у апошнія часы значна зьменшылася. Аднак і да гэтага часу украінскія коні, авечкі, быдла, сьвіньні карыстаюцца славай і вывозяцца за межы.

Украіну часамі завуць залатым дном Усходняй Эўропы. Запраўды, гэтая надзвычайна ураджайная старонка зьяўляецца адным з багацейшых краёу сьвету. Вялізныя багацьці хаваюцца і пад зямлёй на Украине. Тут знаходзяць найлепшыя гатункі жалезнай руды, каменнага вугалю, ёсьць тут і соль, і нафта, і медзь, і манган, і жывое серабро. Але гэтыя багацьці мала асочаны і яшчэ ня выкарыстаны належным чынам. Толькі у апошнія гады ў каменнавугальных акругах пабудаваліся буйныя гуты і фабрыкі.

Палажэньне Украіны зьяўляецца вельмі выгодным для замежнага гандлю. Украіна ляжыць над Чорным морам, якое нават каля берагоў замярзае толькі на некалькі тыдняў. Да гэтага мора кіруюцца і галоўныя прыродныя дарогі Украіны-рэкі. Украінскае збожжа, жывёлу і іншыя мясцовыя тавары лёгка па рэках і чугунках даставіць да Чорнага мора, а адтуль у Заходнюю Эўропу. Цераз Украіну па Дняпры вывозіцца ў Між-