Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Окска-Волскае міжарэчча часта завуць яшчэ Маскоўскай прамысловай краінай або Сярэдняй Расіяй. Краіна гэтая цягнецца на ўсход ад пачаткаў Дняпра і займае прастору між вышнявінай Волгі і Акой у самай сярэдзіне Ўсходняй Эўропы.

Паводле сваёй прыроды гэтая краіна мае шмат супольнага з Беларусьсю. Гэта таксама пераходны край між паўночнай і паўднёвай палонамі Ўсходняй Эўропы. Як і на поўдні, тут часта сустракаюцца раўчакі, але, як і на поўначы, трапляюцца вазёры ледавіковага пахаджэньня. Ледавіковыя адклады ляжаць тутака досыць тонкім роўным пластом, як і ў нас на Палесьсі або ў Вокаўскім лесе. Амаль-што ўся краіна мае выгляд рауніны бяз узгоркаў і грудоў, пахіленай з захаду на ўсход. На мяжы з Беларусьсю на захадзе краіны цягнецца ад пачаткаў Волгі да пачаткаў Акі так званае Сярэдня-Рускае ўзвышша-вадападзел між Дняпроўскім і Волскім вадазборамі. Рэкі, якія сьцякаюць з гэтага ўзвышша, глыбока ўрэзаліся тут сваімі далінамі ў земную паверхню. На ўсход ад сутокі Ак1 з яе прытокай-Масквой-Сярэдня-Рускае ўзвышша няпрыметна пераходзіць у нізіну, якая пад назовам Вышня-Волскай нізіны абымае большую частку краіны.

Параўнаўча з беларускім, тутэйшы клімат досыць жорсткі, значна: сушэйшы. Зімы тут марозныя, трывалыя, лета цяплейшае, як на Беларусі. а ліпень можа, лічыцца нават сьпякотным, занадта гарачым. Анадкі, як і у нас, выпадаюць пераважна ўлетку, узімку іх меней, але з прычыны адсутнасьці адліг сьнег трымаецца праз усю зіму і зьбіраецца да вясны грубейшым, як у нас, пластом.

У асяродку краіны у гор. Маскве сярэдняя тэмпэратура году +3,9°, сярэдняя студзеня -11°, ліленя +18,9°.

Чым далей на ўсход, тым халаднейшы клімат, тым лазьней пачынаецца вясна. З гэтай прычыны галоўныя рэкі краіны, якія цякуць з 31хаду на ўсход (Волга, Ака, Масква, Клязьма), узьнімаюцца раней за ўсё у сваіх пачатках. Крыга вышнявіны даходзіць да пакрытай яшчэ лёдам. часткі ракі, набіваецца пад лёд і ўтварае так званыя лёдавыя заторы. Вада не знаходзіць сабе дарогі, выходзіць з берагоў і залівае даліну. Такім чынам веснавыя разводзьдзі тут бываюць асабліва вялікімі.

Расьліннасьць Окска-Волскага міжарэчча складаецца, як і на Беларусі, з мяшаных лясоў. Дуб і ліпа сустракаюцца тут побач з елкай і хвояй. Але тут па лясох ужо нідзе не расьце граб, а самых лясоў засталося значна меней, як у нас; большую частку іх даўно павысякалі. Як і на Беларусі, тут пераважваюць лясныя дзярнова-падзольныя грунты, але, дзякуючы халаднейшаму клімату, ураджа збожжа тут яшчэ горшыя, як у нас.

Даўныя насельнікі краïны-фінскія пляменьні паволскай групы: мурожа (па Ацэ) і мера (па Волзе) і літоўскае племя голядзь (на захад ад