Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

бы там сеюць значна меней, як у нас, і расьце яна там горай. Благія грунты перашкаджаюць засевам каноплі. Табака не пашырана. Галоўнымі карыснымі расьлінамі зьяўляюцца жыта, авëс, лён. Аднак і жытам старонка ня можа задаволіць патрэбы сваіх насельнікаў. Сяляне мусяць шукаць дапаможных заняткаў. Неўраджайныя грунты і недахват збожжа прымусілі тамтэйшых сялян зьвярнуць увагу на лясныя багацьці краю і на саматужныя промыслы. Валка 1 вываз лесу у некаторых мясцовасьцях, Дзе лесу яшчэ многа, даюць болей даходаў сялянству, чым ральніцтва й гадоўля жывёлы. Лес і лён зьяўляюцца галоў. нымі продуктамі, якія Паўночная Маскоўшчына можа вывозіць у Заходнюю Эўропу.

Там, дзе лясы павысяканы, сяляне займаюцца саматужнай (кустарнай) прамысловасьцю, або йдуць на фабрыкі і на іншыя заработкі у гарады. Саматужнікі ў сваёй хаце сваімі ўласнымі прыладамі вырабляюць тавар. на продаж не па заказе, а на невядомага пакупца. (Гэтым саматужнік адразьняецца ад рамесьніка). Асабліва пашырылася ў Паўночнай Маскоўшчыне саматужная апрацоўка дрэва, але ёсьць саматужнікі гарбары, шаўцы, ткачы і г. д.

Адыход на заработкі асабліва пашырыўся каля сталіц. Адны з маскоўцаў ідуць выключна ў гарады працаваць на фабрыках, другія вандруюць па Усходняй Эўропе з рознымі таннымі таварамі, якімі гандлююць, да вёсках і кірмашох.

Вялікарусы Паўночнай Маскоўшчыны прызвычаіліся да вечнага зматаньня з прыродай, прызвычаіліся на кожным кроку перамагаць усялякія перашкоды, цярпець голад. 1 холад, працаваць без адпачынку ў працягу кароткага лета над убогай ральлёй. У зьвязку з гэтым яны адзначаюцца нягрэблівасьцю, задавальняюцца малым, умеюць выкручвацца з цяжкіх абставін, дапасоўвацца да ўсялякіх варункаў жыцьця. У сям'і вялікарус адзначаецца дэспотызмам: бацька зьяўляецца поўным гаспадаром сям'і муж-гаспадаром і ўласьнікам жонкі.

Зямлёй вялікарусы ўладаюць супольна. Падворная земляўласнасьць, пашыраная на Беларусі, сустракаецца рэдка ў Маскоўшчыне. Звычайна зямля належыць да ўсёй вёскі, і час ад часу адбываюцца перадзелы: зямлю разьмяркоўваюць пароўну між усімі працаўнікамі або ўсімі ярунамі вясковай грамады — "абшчыны".

Вёскі складаюцца, як і ў нас, з драўляных хат, выцягнутых удоўж адней даўгой вуліцы. Хаты прастарнейшыя, чым на Беларусь, выходзяць беспасрэдна на вуліцу, рэдка абкружаны садочкамі; на вуліцах і каля хат меней, як у нас, зеляніны.

Паводле асаблівасьцяй прыроды і насельніцтва Паўночную. Маскоўшчыну можна падзяліць на 4 краіны: 1) Волска-Окскае міжарэчча, 2) Вазёрную краіну, 3) Усходня-Эўропэйскую тайгу 1 4) Тундру.