Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Дзікая расьліннасьць краіны наагул убогая. Калісь існавалі на поўначы краіны лясы, але яны даўно павысяканы; ад іх засталіся хіба маленькія дубовыя гаі. Прыгожыя дубовыя ды ліпавыя лясочкі апранаюць яшчэ толькі схілы Жыгулёўскіх гор, ды на пяскох над вышнявінай Суры растуць яшчэ нават хваёвыя бары. Аднак лясы хутка замяняюцца нівамі, і што-год зьмяншаецца плошча, пакрытая дрэўнай расьліннасьцю. На поўдзень ад Саратаву пачынаецца запраўдны кавыльны стэп, там хіба ў далінах рэк ды па ярох сустракаюцца ўбогія кусткі і драўкі.

Люднасьць Прыволскага ўзвышша вельмі рознастайная. Тут даўжэй, як на захадзе Маскоўшчыны, трымалася панаваньне вандроўнікаў, сюды пазьней надышлі аселыя славяне з Сярэдняй Маскоўшчыны, і з гэтай прычыны тут болей захавалася рэштак даўных насельнікаў.

З сучасных народау краю самымі даўнымі насельнікамі Прыволскага ўзвышша лічаць прыволскіх фінаў. З гэтай галіны фінскага племя самымі многалічнымі, культурнымі, здаровымі і здольнымі зьяўляюцца мардоўцы (каля 1000000 чал.). Спачатку гэты народ жыў ўсёй паўночнай, лесастэпавай палове краіны, але цяпер мардоўцы перамяшаліся з вялікарусамі, запазычылі шмат якія расійскія звычаі, адзяюцца ў маскоўскую вопратку і жывуць астравочкамі сярод прастораў, залюдненых расійцамі. Параўнаўча з іншымі прыволскімі фінамі мардоўцы адзначаюцца высокім ростам, моцнай будовай цела, значнай сілай, энэргіяй і самапэўнасьцю. Мардоўцы займаюцца пераважна ральніцтвам, зямлю апрацоўваюць старонна і жывуць багацей за сваіх суседзяў расійцаў. На поўначы краіны на межах з Казаншчынай спатыкаюцца чувашы і татары. Апошніх многа й па гарадох усёй краіны.

Татары надышлі ў краіну ў ХІІІ в. і панавалі тутака аж да ХVІ в., калі расійцы разбурылі апошнія татарскія царствы. У XVІІ в. сюды надышло ужо шмат славян з Маскоўшчыны і Украіны. Перш за ўсё гэта былі ўцекачы з Сярэдняй Маскоўшчыны, якія не жадалі цярпець уціску маскоўскіх баяраў і ваяводаў. Гэтая так званая паволская вольніца білася з рэшткамі суседніх вандроўных народаў, а часамі падымала паўстаньні (пад кіраўніцтвам Разіна, Пугачова) супроць маскоўскага ўраду.

Большасьць сучаснага насяленьня складаюць расійцы (патомкі паволскай нольніцы), якія жывуць тутака так сама бедна, як і ў ПаўднёваЗаходняй Маскоўшчыне. Лепей жылі ўкраінцы, якіх даволі многа ў паўднёвай частцы краіны, і асаднікі-немцы.

Немцаў сюды запрасіў урад Кацярыны І. Ім далі шмат зямлі, спачатку нават звольнілі ад салдатчыны і падаткаў. Немцы не мяшаліся з расійцамі, у чыстаце захавалі тут сваю мову, звычаі і лютэранскую веру, жылі багата і карысталіся найлепшымі сельска-гаспадарчымі прыладамі. Дзякуючы вышэйшай культуры, яны лепей за расійцаў змагаліся з сухменямі. Аднак голад 1921 году палажый канец іх дабрабыту. Пасьля рэволю-