Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ліне ляжыць Кронштат (30000 нас.), важная морская крэпасьць, якая засланяе Ленінград ад наступу з мора.

Старадаўны Ноўгарад (28000 нас.), лежачы каля выйсьця р. Волхаву з ільменскага возера, меў у сярэднія вякі каля 400000 насельнікаў. Цяпер гэта ціхі губэрскі гарадок. Толькі руіны старой крэпасьці дзяцінца“, старасьвецкі Софійскі сабор ды іншыя помнікі сьведчаць ас мінулай магутнасьцыі гэтай сталіцы сярэднявяковай славянскай рэспублікі. На поўдзень ад İльменя ляжыць Старая-Руса, здароўніца з салонымі крыніцамі, якія скарыстаны для лекарскіх мэт.

Пскоў (37000 насельн.), як і Ноўгарад, у сярэднія вякі быў незалежнай рэспублікай, а цяпер зьяўляецца асяродкам гандлю ільнянінай. Як і ў Ноўгарадзе, тут захавалася шмат старасьвецкіх будынкаў і руіны "дзяцінца".

Каля ст. Званка, Паўночн. чыгунак, згодна пляну электрыфікацыі СССР будзе пабудована вялізная электрычная станцыя, якая будзе закест апалу карыстацца сілай падаючай вады ракі Волхаў. Такія-ж станцыі павінны пабудавацца на рацэ Сьвір каля парогаў гэтай ракі. Усе гэтыя станцыі мусяць зусім забясьпечыць Ленінградзкі край таннай энэргіяй, дзякуючы якой фабрыкі гэтага краю будуць абыходзіцца без замежнага вугалю. Гэтыя станцыі апроч таго зьменяць варункі дастаўкі лесу і іншых тавараў па Марыінскім вадзяным шляху Ленінград, бо мэханізуюць працу на перавалачных пунктах гэтай дарогі.