Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

былай сталіцы Расійскай дзяржавы. На так званым Ленінградзкім востраве ("баку"), які зьяўляецца найдаўнейшай часткай гораду, ёсьць шмат старасьвецкіх будынкаў ХVІІІ веку, у тым ліку Петрапаўлаўская крэпасьць і шэраг іншых. Культурныя ўстановы (Унівэрсытэт, Горны інстытут, Акадэмія Мастацтваў) гуртуюцца на Васілеўскім востраве. Драбнейшыя аст. равы зьяуляюцца прыгожымі паркамі або былымі дачнымі прадмесьцямі. Ленінградзкая прыстань на фінскай затоцы ёсьць найбліжэйшай морскай прыстаньню для усёй сярэдняй Маскоўшчыны. З гэтай прычыны Ленінград зрабіўся найважнейшым асяродкам замежнага гандлю для усёй Маскоўшчыны. (Перад вайной гандлёвы абарот Ленінградзкай прыстані перавышау 265 мільёнаў рублёу золатам. Параўнай з Лёндонам, Гамбургам, Лівэрпулем, Рыгай і г. д.).

Выгоднае палажэньне вусьцяў Нявы зьвярнула на сябе ўвагу Пётры І, які й залажыў Ленінград у 1712 годзе. Спачатку расійскі урад сілком зганяў сюды працаўнікоў, гандляроў і рамесьнікаў з усіх кутоў Маскоўшчыны; потым народ і сам зразумеў выгоды жыцьця ў гэтым горадзе, і люднасьць яго пачала хутка узрастаць. У 1869 г. тут было ужо 667000 насельнікаў, у 1897-ужо 1267000, а ў 1914 гэты лік дасягнуў 2300000, Так што Ленінград па колькасьці насельнікаў займаў 7-ае месца ў сьвеце. Вайна спыніла замежны гандаль Расіі і выклікала, заняпад Ленінграду. У 1920 г. тут заставалася ўжо толькі 906000 нас. Але цяпер іх лік зноў перавысіў мільён.

Да рэволюцыі Ленінград быў адміністрацыйным асяродкам, сталіцай Расійскай дзяржавы; самая рэволюцыя тут распачалася і адгэтуль залила сваімі хвалямі ўсю Усходнюю Эўропу.

Як прамысловы асяродак, Ленинград мае шмат фабрык, на якіх перад вайной працавала 150000 чалавек. Тут апрацоўвалася баваўна, воўна, ільняніна; тут існавала шмат гісэрань, машына-будавальных, табачных фабрык, паперань, цукраварань, фабрык сьвечак, мылаварань і г. д. Каля Ленінграду будуецца цяпер вялікая электрычная станцыя, якая будзе карыстацца, як апалам, пакладамі торфу і будзе перадаваць па дроце электрычную энэртію замест апалу на ленінградзкія фабрыкі.

Як у культурным асяродку, тутака згуртаваліся розныя вышэйшыя навуковыя ўстановы (Акадэмія Навук), музэі, вышэйшыя школы (Унівэрсытэт і асабліва тэхнічныя вышэйшыя школы), бібліотэкі. (Публічная бібліотека .Ленінграду мае больш за мільён тамоў кніг і лічыцца 3.яй у Эўропе).

Як у ваколіцах Масквы, гэтак і навокала Ленінграду пабудаваліся дачныя месты з прыгожымі паркамі, чароўнымі фонтанамі і вялізнымі палацамі: Дзецкае сяло (даўней Царскае, 15000 насельн.), Пэтэргоф, Паўлаўск (цяпер Слуцк), Гатчына (цяпер Троцк, 12249 н.). Ораніенбаум і г. д. У прадмесьці Пулкаве знаходзіцца слынная обсерваторыя, у Колпіне (12000 нас.) буйныя машына-будавальныя фабрыкі. На фінскай затоцы на востраве Кот-