багата мясцовасьць Овэрнь у сярэдзіне краіны, Магчыма, што лява там пасьпела астыснуць толькі на самай паверхні. Многалічныя мінэральныя крыніцы з цёплай або і з гарачай вадой выходзяць там на паверхню, а гэта сьвед. чыць, што ня вельмі глыбока пад зямлёй яшчэ захаваліся гарачыя пласты. Месцам вульканічныя скалы, што стварыліся з астыглай лявы, яшчэ не пасьпелі пакрыцца глебай, і мала якая трава можа расьці на іх.
Ня лепшая расьліннасьць трапляецца па вапнякох, з якіх месцам складаюцца Сэвэны (напрыклад, мясцовасьць Кос у вышнявіне ракі Тарн, прытокі Гароны). Як у Дынарскіх горах, рэкі тамака прамылі глыбокія цясьніны-каньёны, або пячоры, па якіх бягуць пад зямлёй; скалы там часта маюць нязвычайныя, дзіўныя формы; па пустынных прасторах могуць расьці самыя нягрэблівыя травы. (Як завуцца і чым тлумачацца такія зьявы?).
Лежачы на дарозе заходніх вятроў, Сярэдня-Францускае узвышша мае хмарны, вільгатны клімат, а з прычыны сваёй досыць значнай вышыні адзначаецца ад суседніх краін меншай цяплынёй, болей трывалым сьнегавым насьцілам і досыць моцнымі маразамі ўзімку. Толькі ў далінах клімат крыху сушэйшы, а непагода бывае радзей. Дауней па схілах гор расьлі ігластыя лясы, цяпер іх павысякалі, і на месцы зьявіліся зарасьнікі верасу або скудныя лугі. Аднак і верасы добра растуць толькі па лепшых куткох, дзе падгруньце складаецца з гранітау ці крышталічных лупнякой (а ня з лявы і вапнякоў).
У далінах Алье і люары растуць гаі грэцкіх арэшнікаў і ядобных каштанаў, плады якіх граюць значную ролю ў пражыўленьні мясцовай люднасьці. Плады каштанаў, яблынь і груш зьяўляюцца гут важным дадаткам да хлеба. Па далінах сеюць кіяхі, а ў лепшых месцах вадападзелау-жыта, грэчку, бульбу.
Наагул ральніцтва стаіць кепска. Большую вагу мае гадоўля жывёлы: коз у Сэвэнах, авечак у Овэрнь, быдла па лепшых, болей сочных лугох на захадзе краіны.
Падземныя багацьці сустракаюцца толькі дзе-ні-дзе ў маленькіх, раскіданых пераважна на усходзе акругах. Там здабываюць каменны вугаль, жалеза і цыну, там пашырылася і фабрычная прамысловасьць, там люднасьць жыве досыць густа. Наадварот, па голых скалах Овэрні і па вапнякох гушчыня залюдненьня малая (25-45 ч. на кв. клм.).
Найгусьцей залюдненая акруга знаходзіцца на ўсходзе ў ваколіцах гораду Сант-Эт'ен (168000 нас. у 1921 г.-гушчыня залюдненьня дасягае да 300 ч. на кв. клм.). Вугалем суседніх капальняў карыстаюцца фабрыкі зброі, машын і іншых жалезных вырабаў, якія адгэтуль вывозяцца праз Ліон.
Другі прамысловы, багаты вугалем куток ляжыць на паўночным усходзе, дзе праходзіць важны суднаходны канал, што злучае Саону з Люарай. Там знаходзіцца места Крэзо (35 тыс. нас.), якое супарнічала з