праз тутэйшыя прыстані вывозяць віно, прованскі алей, апрацованы шоўк, мыла і г. д. Большая частка гэтых тавараў ідзе праз горад Марсэль 1685000 нас. у 1921 г.), які з даўных часоў лічыцца брамай з Міжзем'я у сярэднюю паласу Эўропы. Гэта самая важная прыстань на Міжземным моры (гандлёвы абарот 1318 міл. рубл. золатам да вайны) пабудована на ўсход ад вусьцяў Роны, бо самая дельта Роны недаступна для морскіх параходаў, дый на захад ад яе паўзьбярэжнае цячэньне прыбівае да берагоў шмат пяску і робць гэтыя берагі нявыгодным для прыстою караблёў. На ўсход ад Марсэля ляжыць вайсковая прыстань Тулен (106000 н.) з майстэрнямі караблёў, а яшчэ далей ужо блізка ад Ніцы ў прыгожай мясцовасьці находзіцца курорт Каны (30 т. н.), слынны карысным кліматам і плянтацыямі кветак. Прамысловыя гарады краіны ляжаць далей ад мора бліжэй да Сярэдня-Францускіх узвышшаў. Галоўным з іх ёсьць Ліон (562000 н ), што ляжыць пры сутовы Роны і Саоны. Гэта першы горад Эўропы па апрацоуцы шоўку і па вырабе аксаміту. (Апроч таго тут пашыраны выраб машын, жалезных тавараў і хімічных продуктаў).
- Значныя шоўкавыя фабрыкі ёсьць яшчэ ў гарадох: Німе (83000н.). Монпэлье (82000 н., унівэрсытэт) і Авіньоне (49000 н.), даўнейшай гасподзе рымскіх папаў у часы заняпаду Рыму.
Сярэдня-Францускае ўзвышша ляжыць на паўночны захад ад Міжземнаморскай Францыі і на паўночны ўсход ад Біскайскай нізіны. На кахад гэтае ўзвышша спадае паволі і пакрысе пераходзіць у нізіну, на паўднёвы ўсход строма раптам абрываецца. Калі з Ронскай нізіны глядзець на паўднёва-ўсходні край Сярэдня-Францускага узвышша, дык гэты край здаецца значным горным ланцугом, які атрымаў назоў Сэвэнаў. Але узьлезшы на Сэвэны ўбачым, што на захадзе гэты горст ня мае выразнага схілу і пераходзіць у пустынную і камяністую роўнядзь, ледзь прыкрытую убогай траўкай. Сярод нудных голых плоскаўзвышшаў толькі дзе-ні-дзе вызначаюцца рэчныя даліны, па якіх у зелені каштанаў, садовых драу і вінаградняў хаваюцца вёскі, здароўніцы і гарады. Для рэк Францыі Сярэдня-Францускае ўзвышша зьяўляецца галоўным вадападзелам, галоўным рэчным вузлом. Паводле свайго пахаджэньня Сярэдня-Француская краіва зьяўляецца горставым краем. Калісь, яшчэ ў першыя часы жыцьця на зямлі, тут існавалі зморшчавыя горы, якія з цягам часу былі зьнішчаны выпятрэньнем і размываньнем. Потым, ужо параўнаўча нядаўна, земная кара тут патрэскалася, раскалолася на кавалкі, з якіх адны, сучасныя горсты, павыпіраліся ўгару, другія зрабіліся грабанамі, перавярнуліся ў лагчыны, па якіх цяпер бягуць рэкі, напрыклад, вышнявіна Люары і яе прытока Алье. З шчылін, якія засталіся паміж суседнімі кавалкамі земнай кары, павылівалася шмат цякучай лявы, якая заліла вялікія прасторы у краіне. У мясцовасьцях, пакрытых гэтай астыглай, але яшчэ не спарахнелай лявай, цяпер яшчэ ўздымаецца шмат згаслых дульканаў (найвышэйшы з іх Мон-д'Ор-1886 м. н. р. м.), якімі асабліва