Эсэнскімі фабрыкамі Крупа у Нямеччыне па вырабе гармат і машын. У Овэрні каля гары Мон-д'Ор ляжыць культурна-асьветны асяродак краіны Клермон-Фэран (83000 н.) з унівэрсытэтам. Апроч таго, у розных мясцовасьцях краіны, дзякуючы вялікай колькасьці жінэральных крыніц, пабудована невялікія, але важныя месты-здароўніцы або курорты, да якіх што-год прыяжджаюць тысячы хворых з усёй Францыі лячыцца вадою крыніц. (Найболей вядомы курорт Вішы (17000 н.) на рацэ Алье). Насельнікі Сярэдня-Францускага ўзвышша-працавіты, ашчэдны і упарты народ. Паводле сваёй мовы яны блізка стаяць да паўднёвых французаў-провансальцаў.
Усходняя Францыя мае вельмі рознастайную паверхню. У склад яе ўваходзіць: грабен, па якім цячэ прытока Роны Саона, грабэн Вышняга Рэну, які аддзяляе Францускую старану ад Нямеччыны, Вогезы, правільны горст (1426 м. увышкі), складзены з крышталічных скал і засланяючы Вышня-Рэнскую нізіну з захаду, лётарынгскае плоскаузвышша, нарэшце усходнія ўскрайкі Паўночна-Францускай нізікы, якія строма абрываюцца на ўсход і паволі зьніжаюцца у бок вадазбору Сэны.
- Да гэтых паднятых ускрайкау Сэнскай нізіны належаць Кот-д'Ор, што засланяе з захаду Саонскую нізіну, і злоскаузвышша Лянгр, паміж якімі праходзіць так канал, што злучае вадазборы Саоны і Сэны. Ад плоскаузвышша Лянгр да Вогез цягнуцца серпавідныя горы званы Бургонскі (Мон-Фосіль), у якіх пачынаецца з аднаго боку Саона, з другога Маас, што цячэ ў глыбокай даліне між лётарынгскім плоскаузвышшам і Аргонскім лесам, як там завуць усходнія паднятыя ўскрайкі Сэнскай катліны.
Лётарынгскае плоскаўзвышша абвадняецца прытокай Рэну Моээлем і зьяўляецца пераходным краем паміж Францускай стараной і Нямеччынай. Выразнай прыроднай мяжы між гэтымі дзьвюма старонамі тут няма. Лётарынгія слыне вельмі вялікімі пакладамі жалезнай руды.
- Лётарынгія заўсёды была спрэчным кавалкам, з-за якога Французы біліся з немцамі. Апошні раз немцы захапілі Усходнюю лётарынгію ў вайну 1870-71 г. і з таго часу пасьпел значна анямечыць яе насельнікаў, але ў сусьветную вайну 1914-18 г. француская рэспубліка адваявала яе і нават часова захапіла гэтак званую Саарскую каменна-вугальную акругу, што ляжыць на паўночны ўсход ад лётарынгіі і залюднена выключна немцамі. Лёс Усходняй Лётарынгіі разьдзяляў Альзас, што ляжыць між Вогезамі і Рэнам у Вышня-Рэнскім грабэне. Люднасьць яго гаворыць на адной з нямецкіх гаворак, але ня лічыць сябе немцамі і зьяўляецца асобным народам, пераходным паміж Французамі і немцамі. Запраўдныя немцы пасяліліся у Альзасе і на паўночным усходзе лётарынгіі, галоўным чынам у час нямецкага забору з 1871 1918 г. Рэшта краіны залюлнена паўночнымі французамі.