Гішпаніяй і Нямеччынай, Францыя была пасярэдніцай паміж імі. Запазычыушы культуру ад італійцаў, Францыя распаўсюджвала гэтую культуру у іншых краёх Заходняй Эўропы. Француская мова зрабілася мовай зносін, мовай міжнароднай; францускія погляды, звычаі, парадкі запанавалі ўва ўсіх эўропэйскіх дзяржавах. У XVІІ, XVІІІ і ў пачатку XІX стогодзьдзя Францыя была найдужэйшай і найбагацейшай дзяржавай сьвету. Яна адначасна кіравала гандлем і на Міжземным моры і на Атлянтыцы: яе урад загадваў сваю волю усім зўропэйскім дзяржавам. Францыя першая дасягнула найвышэйшага становішча сваёй прамысловасьці і сельскай гаспадаркі. Аднак узрастаньне сучаснай прамысловасьці, якая патрабуе вельмі многа каменнага вугалю, адсунула Францыю на другараднае месца, бо ў яе межах адчуваецца недахват у пакладах гэтага апалу. Сусьветная вага францускай рэспублікі пачала зьмяншацца.
- Спынілася ўзрастаньне францускага гандлю і прамысловасьці, спыніўся і прырост насяленьня Францускай рэспублікі. У 1800 г. Француская дзяржава налічвала 27 мільёнаў насельнікаў, Нямеччына-21 м., Брытанская дзяржава-16 м. Праз сто гадоў з гэтых трох дзяржаў на першым месцы стаяла ужо Нямеччына, якая мела 56 мільёнаў нас., Брытанская дзяржава мела 41,5, Францыя-толькі 39 м.
Перад сусьветнай вайной Францыя была значна бяднейшай за Злучаныя Штаты Паўночнай Амэрыкі, за Вялікабрытанію і за Нямеччыну. Каб утрымаць войска больш-менш роўнае нямецкаму, Францыя мусіла 290о сваіх дзяржаўных выдаткаў траціць на ўзбраеньне. Дзяржаўны доўг Францыі быў найвялікшым у сьвеце. 33% выдаткаў ішло на квоту па гэтых даўгох. і ўсё-ж такі Нямеччына мела мацнейшае войска, лепшы Флёт, лепшую зброю, бо падземныя багацьці Нямеччыны былі большымі. даходы былі вялікшымі, прамысловасьць стаяла вышэй.
Пасьля вайны 1914-1918 г., адціснуўшы свайго галоўнага супарніка на зўропэйскім контынэнце, Нямеччыну, Францыя зноў набыла вельмі вялікую вагу, і цяпер паводле сваёй магутнасьці яна зьяўляецца другой пасьля Ангельшчыны дзяржавай Заходняй Эўропы. За межамі Францускае стараны у Эўропе Францыя ўладае паўночнымі схіламі Пірэнэяў, заходнімі схіламі Альп і Юры і востравам Корсікай. У заэўропэйскіх краёх да франныі належаць вялізныя колёніі ўва ўсіх частках сьвету. Паводле колькасьці і значэньня сваіх заэўропэйскіх уладаньняў Францыя стаіць на першым месцы пасьля Вялікабрытаніі.
- У Афрыцы да Францыі належаць староны Атлясу, Сахара, Судан, Экваторыяльная Афрыка, Мадагаскар і г. д.; у Азіі — багаты Усходні Інда-Кітай; у Амэрыцы-частка Гваяны і Вэст-Індыі; у Вялікім акіяне-астравы Новая Каледонія, Таіты і шмат дробных. Разам 11416000 кв. клм. з 61148000 насельнікаў.
Французы лічацца вясёлым, жвавым, жыцьцярадасным, прыветлівым, здольным і дасьцінным народам. На полі народнай асьветы Франдыю апя-