рэдзілі толькі Нямеччына, Голяндыя і Норвегія. Францускія навуковыя установы зьяўляюцца ўзорам для ўсяго сьвету. Ува ўсіх галінах навукі, пісьменства і мастацтва французы маюць сваіх гэніяльных прадстаўнікоў, поплеч з ангельцамі і немцамі французы стаяць на чале сучаснай культуры.
Усе галіны гаспадаркі стаяць у Францускай старане вельмі высока. у Францускай дзяржаве болей за палову ўсёй зямлі займаюць нівы, вінаградні, сады, гароды. Паводле вырабу пшаніцы толькі Злучаныя Штаты і СССР перавышаюць Францыю. У Бельгіі збожжа зьбіраюць мала, але затое ральніцтва стаіць там вельмі высока. Нідзе ня бывае такіх вялікіх ураджаяў, якія зьбірае Бельгія. Вельмі высока стаіць выраб бурачнага цукру як у Бельгіі, гэтак і ў Францыі; па вырабе аіна Францыя займае 1-ае месца ў сьвеце. Ня глездячы на высокае становішча сельскай гаспадаркі, свайго збожжа у краі не хапае, іспажыўныя продукты падвозяцца з-за межаў. Каб мець магчымасьць купляць тавары за межамі, Францыя мусіць усімі спосабамі пашыраць у сябе фабрычную прамысловасьць, продукты якой можна было-б вывозіць у замену. Але для разьвіцьця фабрычнай прамысловасьці патрэбны запасы апалу, галоўным чынам каменнага вугалю.
На поўначы Францускае стараны ёсьць значныя паклады каменнага вугалю, прыблізна палова якіх належыць да Бельгіі, так што Бэльгія мае вугалю у дастатку. Наадварот, для вялікай Францыі свайго вугалю не хапае. Нямеччына, Вялікабрытанія, а тым барджэй Злучаныя Штаты Паўночнай Амэрыкі маюць у многа разоў большыя запасы падземнага апалу. Каб граць галоўную ролю на контынанце Эўропы, Францыя перш за ўсё мусіць забясьпечыць сябе вугалем. З гэтай прычыны пасьля сусьветнай вайны Францыя захапіла так званую Саарскую каменна-вугальную акругу, якая належыла да Нямеччыны і ляжала на самай мяжы францускае і Гэрманскае старон. Аднак і пасьля гэтага Нямеччына здабывала вугалю многа болей, як Францыя. Нават окупацыя ўсёй часткі Нямеччыны, якая ляжыць на захад ад Рэну, не дала Францыі перавагі над Нямеччынай. З гэтай прычыны Францыя ймкнецца зауладаць багатай на вугаль Рурскай акругай, якая ляжыць ужо на ўсход ад Рэну.
Жалеза ўва Францыі заўсёды здабывалася болей, чымся патрэбна для мясцовага ужытку. Пасьля вайны да францыі адышла ад Нямеччыны яшчэ вельмі багатая на жалеза Альзас-Лётарынгія. Такім чынам па здабываньню жалезнай руды Францыя ня мае супарнікаў у Эўропе. Ёсьць жалеза і ў Бэльгіі.
Фабрычная прамысловасьць Францыі вырабляе пераважна каштоўныя рэчы: акрасы, каштоўную вопратку, модныя прадметы і г. д. Продукты Францускай і бэльгійскай прамысловасьці зьяўляюцца галоўнымі продуктамі вывазу з Францускае стараны. Значную ролю ў замежным гандлі Францыі грае вываз віна.
Унутраному гандлю Францускай стараны дапамагае густая сець найлепшых дарог. Чыгунак тутака крышку меней, чымся ў Нямеччыне, але