Перайсці да зместу

Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

расьліны. Лясоў ува Францыі крыху болей, як у Ангельшчыне (каля 16%), але й тут большую частку іх павысякалі, расьцерабілі і перавярнулі на нівы і сенажаці.

Насельнікі старонкі паводле свайго аблічча нагадваюць паўднёвых эўропэйцаў. Яны ніжэйшага за гэрманцаў росту, чарнявыя, смуглыя. Большая частка іх гаворыць на романскіх мовах: валёнскай на паўночным усходзе, Францускай-на поўначы, провансальскай-на поўдні. Мовы гэтыя маюць шмат супольнага паміж сабой і дзеля таго звычайна разглядаюцца, як асобныя падмовы адной Францускай мовы. Апроч таго поўначы побач з валёнцамі жывуць Флямандцы, якія ужываюць адну з на крайня гэрманскіх моў, а на паўночным захадзе на паўвостраве Брэтані захапалася мова, блізкая да кельцкіх моў, якія захаваліся на Брытанскіх астравох. Амаль усе насельнікі краю лічацца каталікамі, і паўсюды болей або меней пашырана француская пісьменная мова.

Даўнымі насельнікамі Францускай стараны былі розныя кельцкія пляменьні, перамешаныя, як і на Брытанскіх астравох, з ібэрыйцамі. У часы панаваньня Вялікай Рымскай дзяржавы гэтую старану, або Галію, як яе тады называлі, захапілі латыньцы. Значная колькасьць латыньцаў перасялілася сюды з Італіі і занесла сюды сваю мову, звычаі, культуру. З часам сюды наваліліся з усходу розныя гэрманскія пляменьні: Франкі, якія далі сучасны назоў старонцы, бургунды і іншыя. Гэтыя пляменьні залажылі тутака свае дзяржавы, але хутка перанялі мову й звыча тубыльцаў-романізаваных кельтаў, расплыліся ў іх масе, і толькі на поўначы ўнесьлі ў люднасьць значны процант гэрманскай крыві. На поўдні, дзе ўплыў латыньцаў быў мацнейшым, засталося болей чыстае романскае насяленьне. На гэтым грунтуецца розьніца між паўночнымі французамі і провансальцамі. Спачатку кожны з гэтых народаў жыў сваім асобным жыцьцём. Аднак адсутнасьць прыродных перашкод паміж паўночнай і паўднёвай Францыяй, лёгкасьць зносін паміж імі дапамаглі злучэньню абодвух народаў у межах аднэй вялікай Францускай дзяржавы.

Большая частка Францускай стараны належыць да Францускай дзяржавы (552900 хв. Клм., 40 міл. насельн.); толькі на паўночным усходзе фляманцы і валёнцы стварылі асобную Бельгійскую дзяржаву, ды Нормандзкія астравы, што ляжаць у Ляманшы, належаць да Ангельшчыны. Па сваім дзяржаўным ладзе Францыя-гэтак званая демократычная рэспубліка, на чале якой стаіць парлямэнт, законадаўчая ўстанова, складзеная з сэнату і палаты народных прадстаўнікоў, і прэзыдэнт, начальнік дзяржавы, абіраны парлямэнтам на кожныя 7 гадоў. Бэльгія — констытуцыйнае каралеўства, у якім улада караля, як і ў Ангельшчыне, абмяжована парлямэнтам. Географічнае палажэньне францускай дзяржавы вельмі выгоднае: на поудні да яе належыць бераг спрадвеку гандлёвага Міжземнага мора, на захадзе яна ўладае берагамі сучаснай галоўнай гандлёвай дарогі сьвету-Атлянтычнага акіяну. Лежачы паміж Італіяй і Ангельшчынай,