паласе Заходняй Эўропы засталіся невялікія пушчы, дзе можна знайсьці тыповыя заходня-эўропэйскія дрэвы, сярод якіх побач з ліставымі гатункамі варта заўважыць з ігластых дрэў: нягной-дрэва або ціс, эўропэйскую ельніцу і эўропэйскую мадрыну. На поўначы, дзе лясоў яшчэ досыць многа, пануюць толькі хвоя, елка ды бяроза, а каля ўзьбярэжжаў Ледаватага мора няма аніякіх дрэўных расьлін, і ўся расьліннасьць складаецца з лішаёў і моху.
Дзікія жывёлы яшчэ меней уплываюць на краявід Заходняй Эўропы. Толькі па парках ды нечапаных пушчах жывуць напалову свойскія алені, даніэлькі, трапляюцца дзікі, сарны, мядзьведзі, ваўкі ды лісы.
Краявід у Заходняй Эўропе залежыць галоўным чынам ад чалавека. Тут гушчыня залюдненьня яшчэ большая, як у Паўднёвай Эўропе. Асабліва густа залюднены краіны, багатыя пакладамі карысных мінэралаў. Там мільёны людзей займаюцца нетракапальнай прамысловасьцю, здабываюць каменны вугаль, жалезную руду, працуюць у руднях, капальнях, гутах і гісэрнях. Лес фабрычных комінаў, дым памешаны з туманам, праз які ледзь прабіваецца ўдзень сонечнае, а ўначы электрычнае сьвятло, закопчаныя твары работнікаў у скураных сьвітках, — вось што застаецца ў памяці падарожніка, які пабываў у прамысловых краінах Заходняй Эўропы. Нетракапальнай і фабрычнай прамысловасьцю займаецца большасьць насяленьня гэтага краю. Сельская гаспадарка стаіць на другім пляне.
Праўда, што і яе становішча тутака вельмі высокае. Зямля вырабляецца старэнна, дае вялікія ўраджаі, але ня можа пражывіць усё насяленьне абшару. З гэтай прычыны заходня-эўропэйскія краіны мусяць купляць збожжа за межамі, у іншых краëх, куды накіроўваюць у замену продукты сваёй нетракапальнай і фабрычнай прамысловасьці.
У Заходняй Эўропе многа болей гарадоў, як у іншых абшарах нашае часткі сьвету. У гарадох жыве большасьць усяго насяленьня. Часта там трапляюцца вялізныя гарады па некалькі сот тысяч насельнікаў у кожным, гарады з вялікімі шматпаверхавымі будынкамі, з буйнымі фабрыкамі, з бойкім гандлем. Дробныя паселішчы рэдка маюць выгляд вёсак. Сяляне жывуць пераважна па фэрмах або хутарох, абкружаных харошымі садочкамі і маленькімі старэнна ўзоранымі палямі.
Заходняя Эўропа зьяўляецца самым культурным абшарам нашага контыненту і адным з самых культурных на зямлі. Няпісьменных тамака вельмі мала, і нават сялянскія дзеці вучацца звычайна ў сярэдніх школах.
Высокім становішчам асьветы тлумачыцца і высокае становішча ўсіх галін гаспадаркі. Кожны кавалак зямлі, кожнае прыроднае багацьце апрацоўваецца чалавекам як мага паўней. Чалавек карыстаецца ўсімі спосабамі, усімі навуковымі ведамі, каб ня даць якому-колеча прыроднаму багацьцю прапасьці марна або ляжаць бяз ужытку.
Па сваім абліччы насельнікі Заходняй Эўропы выразна адразьняюцца ад паўднёвых эўропэйцаў. Гэта пераважна высокія, сьветласкурыя, бяля-