Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гімназія, якую пасьля расейцы закрылі. У гэтым мястэчку ёсьць гарбарня, бровар.

Дзісна так сама, відаць, была пабудавана палачанамі; праз даўгі час яна належыла да полацкіх архірэяў. Ляжыць ля Дзьвіны, за дзьве мілі ад чыгункі. У Дзісьненскім павеце ёсьць тры важных мястэчкі: Глыбокае, Паставы і Друя. М-ка Глыбокае ляжыць на паўдні павету, сярод двох вазёраў. Мае каля 7 тыс.

Селянін з Лепельшчыны.

насяленьня, якое займаецца найбольш гандлем. За возерам знаходзіцца м-ка Беразьвеч — з манастыром, пры вузкакалойнай чыгунцы з Сьвянцян, якая йдзе паўднёвым краем Дзісьненскага пав. Пры гэтай так сама дарозе ляжыць м-ка Паставы. Некалісь Паставы належылі да Тызенгаўза, вядомага асьветнага і эканаміцкага дзеяча, які жыў у XVIII в. Тызенгаўз быў пабудаваў тут некалькі хвабрыкаў — палатняную, паперню, гарбарню