Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і інш. Быў тут даўней і багаты музэй, які пасьля быў перанесены ў Вільню. Цяпер Паставы маюць каля 3 тыс. жыхараў.

Друя — значная прыстань на Дзьвіне. Лічыцца местам, мае каля 6 тыс. жыхараў.

Дзісьненскі павет ляжыць на добрых грунтох і досіць густа заселяны, апроч заходняе яго часткі, дзе цягнуцца вялікія хваёвыя бары, на пяшчаных грунтох.

Беларускія часткі паветаў Іллукштанскага і Брацлаўскага (Ново-Аляксандраўскага) ляжаць на бедных пяшчаных грунтох. Прасторы гэтых паветаў засеяны сотнямі вазёраў, між якіх ёсьць і такія вялікія, як Снуды (22 кв. в.), Дрысьвяты (41 кв. в.), Дрывяты і інш. Лясоў тут мала. Насяленьне займаецца, апрача гаспадаркі, рыбалоўствам на вазёрах.

Ля воз. Дрывяты стаіць стары горад Брацлаў (або Братыслаў) — равесьнік Полацка, даўнейшае паветавае места. Цяпер гэта невялікае мястэчка. Паветовым местам зрабілі былі пасьля Езёросы, якое назвалі Ново-Аляксандраўскам. Езёросы ляжаць на мяжы паміж, Беларусяй і Літвою. На гэтай-жа мяжы ляжаць на яшчэ Іллукшты, другое паветавае места і Відзы — значнае мястэчка, вядомае з сваіх мінэральных крыніцаў.

Дзьвінск (або Дынабург) заложаны быў, у XIII веку, лівонскімі рыцарамі. Гадоў сто назад, тут расейцы пабудавалі крэпасьць. Горад ляжыць у нізініе, ля Дзьвіны, і займае вялікі прастор. З Дзьвінску разыходзяцца ў 5-х кірунках чыгункі і некалькі шосаў. Па Дзьвіне ходзяць параходы да Полацка і Віцебска. Дзякуючы гэткаму свайму палажэньню, Дзьвінск вырас у вялікі горад: у ім да 100 тыс. насяленьня. Насяленьне мяшанае: найбольш жыдоў, шмат беларусоў, латышоў і старавераў — расейцаў.

Дзьвінск — прамысловы горад. Асабліва многа ў ім гарбарняў, якія да таго-ж маюць, добрае ўстройства і вырабляюць лепшыя сарты скуры. У Дзьвінску каля 2000 хвабрычных работнікаў.

За мілю ад Дзьвінска, ля Дзьвіны, ёсьць курорт Пагулянка. У харошай мяйсцовасьці, у адвечным хваёвым бары пабудаваны мураваныя вадзяныя і кумысовыя лячэбніцы, дзе хворыя маюць усякія выгоды і камфорт. Хворых сюды зьяжджаецца досіць многа. З Дзьвінску сюды ходзяць параходы.

У харошай мяйсцовасьці, ля Дзьіны, за 6 міль ад Дзьвінску, ляжыць Краслаўка, прамысловае і гандлёвае мястэчка. Пабудавана яно вельмі даўно. Кажуць, што ў ім жыла Сьв. Еўфрасіньня Полацкая (XII век.) Краслаўка даўно славілася сваймі дыванамі, аксамітамі, сукнамі, броняю, срыбнымі, залатымі і іншымі вырабамі краслаўскіх рамясьнікоў. Цяпер у Краслаўцы найбольш разьвіта гарбарства.