Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чашнікамі) серныя і інш. Хаця яны ўлечуюць хворых, аднак застаюцца ня выкарыстанымі.

Лепельскі павет належыць да найгусьцей заселеных паветаў Беларусі. У ім шмат шляхоцкіх засьценкаў. Грунты ў ім ляжаць гляістыя, ураджайныя. Сеюць шмат ячменю. У мястэчках шмат рамясьнікоў.

Маладзіца-мяшчанка з Лепельшчыны.

Дрыса, ля Дзьвіны, пры ўтоку р. Дрысы, даўнейшае прадмесьце Полацку, — цяпер гэта невялікае места.

У паўночнай часьці Дрысенскага пав. ёсьць возера Асьвей з вялікім востравам пасярод. На гэтым востраве ўперад была капліца з вядомым ўва ўсёй Беларусі цудоўным абразом Багародзіцы. Возера злучана з р. Дрысаю каналам, па якому сплаўляецца шмат дрэва. На беразе возера ляжыць тарговае м-ка Асьвей. Ля Дрысы ляжыць м-ка Валынцы, дзе ўперад была