Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паміж дзесяткаў дробных азёраў, ляжаць і такія вялізазныя вазёры, — як Снуды, Дрысьвяты і Дрывяты, 2) Лепельскім пав. і 3) ў Дзьвінскім. Паверхня гэтых паветаў проста зрэзана вазёрамі. Мяйсцовасьць мае найбольш чыста марэнны характар, аб якім мы пісалі на стр. 9. Усюдых разсыпаны марэнныя ўзгоркі, то выцягнутыя, то абкругленыя, як бохан хлеба.

На ўсходзе краіны ў Лепельскім павеце мяйсцовасьць ужо моцна паднята; узгоркі там ужо ідуць вялікімі гнёздамі і ланцугамі і маюць значную вышыню. Асабліва гэта трэба сказаць аб Пышнагоры, высокім узгор‘і, якое ляжыць на захад ад Лепеля. Так сама моцна паднята сумежная з Лепельскім частка Дзісьненскага павету.

Найбольш пашыраны ў краіне досіць ураджайныя суглінкі і супяскі. Толькі ў Полацкім павеце, побач з добраю гляістаю зямлёю, ляжаць значныя прасторы падзолу і пяшчанага грунту. Так сама і ў Брацлаўскім, асабліва-ж у Іллукштанскім пав. пераважаюць бедныя пяшчаныя грунты.

У Полацкім павеце значныя прасторы займаюць балоты, што ляжаць між рэкамі Дрысаю і Полатаю. Досіць вялікае балота ёсьць і ў Дзісьненскім павеце, на захад ад Дзісны. Балоты тут найбольш імховыя, сфагнавыя.

Полацкае Наддзьвіньне ляжыць найбліжэй з усіх краёў Беларусі да мора. Ад Рыжскае затокі да Іллукшту ўсяго 170 вёрст. Да таго-ж яно яшчэ і зьніжаецца ў кірунку да мора і дзеля таго вільготны і мягкі морскі клімат без перашкод уразаецца ўздоўж Дзьвіны далёка на ўсход. Сярэдняя гадавая тэмпэратура каля , ападаў за год бывае каля 600 міллімэтраў, неба па большай часьці закрыта воблакамі.

Лесу ў Наддзьвіньні нямнога. З даўніх часоў сядзіць тут народ досіць густа і дзеля таго лепшыя землі парасьцярэбліваны і ўзараны. Толькі на пяскох, у Полацкім павеце, затрымаліся значныя лясныя прасторы, ды досіць лясісты захад Дзісьненскага пав.

На полі сеюць звычайнае збожжа — жыта, а з ярыны — авёс, ячмень. Ячменю сеюць досіць многа, асабліва, ў Лепельскім і Дзьвінскім паветах. Па засеву ячменю гэты край займае другое мейсца пасля Задзьвінскага ўзгор‘я. Ячмень часткаю вывозіцца, часткаю на мейсцы перакуруецца на піва. Досіць многа садзяць бульбы і сеюць лёну. Ураджаі бываюць сярэднія.

Вясковае насяленьне займаецца гаспадаркаю; толькі дзе-ня-дзе ў лясістых мяйсцовасьцях зарабляюць яшчэ і ў лесе, ды ўзьбярэжныя жыхары займаюцца сплавам дрэва, будаваньнем чаўноў і інш. Апроч таго ў Наддзьвіньні шмат хто займаецца рыбацтвам у вазёрах і рэках.

Шчыльнасьць вясковага насяленьня ў Наддзьвіньні большая, чымся ў акалічных краёх, дзякуючы лепшым грунтам і палажэньню ля вялікае ракі. Вёскі ў Наддзьвіньні не вялікія — на 1 вёску