Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Паасобныя краіны Беларусі.


Паяс заходніх узгор‘яў.


І. Полацкае Наддзьвіньне.

Гэтая краіна складаецца з 7-х паветаў — Дзісьненскага, Дрысенскага, Полацкага, Лепельскага, Іллукштанскага, і Дзьвінскага (Дынэбургскага). Большая часьць гэтых паветаў належыла да Віцебскае губэрні, але Дзісьненскі пав. належыў да Віленскае, Брацлаўскі да Ковенскае, а Іллукштанскі да Курляндзкае.

Уся краіна ёсьць як-бы шырокім логам, абнятым з паўначы Задзьвінскімі, а з паўдня Завялейскімі ўзгор‘ямі і нахіленым у бок Балтыцкага мора. Заходні бок гэтага логу адкрыты — тут ён зьліваецца з Надбалтыцкай Нізінаю.

Пасярод гэтае краіны цячэ р. Дзьвіна з сваймі прытокамі — Дзісенкаю, Дрысаю і Полатаю. Дзьвіна тут ужо шырокая і судаходная. Але як раз тутака на ёй спатыкаецца найбольш парагоў, якія перашкаджаюць судаходзтву.

Па абодвух берагох Дзьвіны параскідана бяз ліку вазёраў. Найбольш іх аднак у трох гнёздах. 1) у пав. Браслаўскім — дзе