Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прыходзіцца чалавек 50-60. У Іллукштанскім і Брацлаўскім пав. вёскі яшчэ драбнейшыя.

Наддзьвіньне мусіць было заселена яшче ў дагістарычныя часы. Гісторыя знаходзіць тут ужо моцны і багаты Полацак, які вядзе значны гандаль з Усходам і Заходняю Эўропаю. Палачане пазакладалі і ўсе важнейшыя гарады Наддзьвіньня: Дзісну, Брацлаў, Герсіку (быў даўней над Дзьвіною, ніжэй Дзьвінску, цяпер — толькі руіны), Дрысу, Друю і інш. Усе гэтыя гарады былі праз увесь час вельмі цесна зьвязаны з Полацкам, мелі супольных з ім князёў, а пасьля ваяводаў.

На захадзе Дзьвінскага пав. жывуць ужо найбольш латышы з невялікаю толькі прымешкаю беларусоў. Зямля іхная не захавала шмат сьлядоў панаваньня лівонскіх рыцароў. Яны пазакладалі некалькі гарадоў і замкаў, напр. Крэйцбург, Дзьвінск, у руках іхніх патомкаў ёсьць цяпер яшчэ двары. Закладалі там гарады і Палачане (Герсіка, Кокенгаўзен), але пасьля імі заваладалі рыцары.

Найбольшыя месты ў гэтым краю — Полацак і Дзьвінск. Але ёсьць шмат драбнейшых мест і мястэчак.


Полацак — старэйшае з мест беларускіх, сталіца незалежных беларускіх князёў, ляжыць ля Дзьвіны, на правым яе беразе пры ўтоку р. Полаты. Даўней гэта быў вельмі багаты горад. Яшчэ ў XII веку ён вёў шырокі гандаль з нямецкімі краямі (напр. з Гатляндам, пасьля з Рыгаю). У XVI веку Полацак меў больш за 100 тысяч жыхараў і славіўся сваім багацьцем.

Было тады ў Полацку два замкі — верхні і ніжні. Стаялі яны на ўзгорку на левым беразе Полаты пры яе ўтоку. У вернім замку былі княжыя палацы, стаяў старасьвецкі сабор Сьв. Софіі (ён і цяпер стаіць).

Полацку прышлося шмат перацярпець за свой даўгі век. Ня раз зьніштажалі яго пажары, ня раз пусьцеў ён ад чумы ды халеры, ад голаду, а найгорш даводзілася яму ў часы маскоўскіх нападаў. Тады разам ішлі ўсе гэтыя беды і да іх яшчэ дадаваліся няміласэрныя звычаі вайны. У канцы Полацак так змалеў, што ў 1780 годзе ў ім заставалася ўсяго каля 1000 жыхараў.

Пасля таго Полацк яшчэ некаторы час быў аджыў — гэта калі ў 1812 гаду там была адкрыта вышэйшая школа — акадэмія. Але акадэмія істнавала ўсяго 8 гадоў. Па яе закрыцьці Полацак зрабіўся самым звычайным паветавым местам, якім ён і астаецца дагэтуль. Жыхараў у ім каля 30 тыс. чалавек, хвабрык і заводаў вялікіх няма.

Ад старыны засталося мала. Ад замку засталіся толькі равы, якія яго абкружавалі ды сабор сьв. Софіі, якога праўда перабудавалі ў XVIII веку. Гэта аб гэтым саборы кажацца