Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пастаянныя войны, якія адбываліся соткі гадоў на Беларускай зямлі, зруйнавалі нашыя месты. Даўнейшыя беларускія гандляры зьбяднелі і сталі займацца іншымі заняткамі. Да таго-ж у тыя часы (у Сярэднія Вякі) занятак гандлям лічыўся для шляхціца, напрыклад, паніжаючым яго годнасьць. Вось як раз тады за гандаль у нас бяруцца жыды, пакрысе арганізуюць яго і займаюць усяго цаліком у свае рукі.

За мяжу Беларусь, як ужо можна было бачыць з апісаньня гаспадаркі і промыслаў, вывозіць найбольш лес і лясныя матэр‘ялы, а так сама лён, пяньку, садовіну, сьпірытус, сярнічкі і інш. Увозіцца найбольш пшоннае мукі і усялякага збожжа, а так сама ўвозяцца каменны вугаль, газа, цукар, усялякія мэталі і мэталёвыя вырабы, штучныя гнаі (парашкі), красныя тавары і галянтэрыя і інш. Акуратнага падрахунку загранічнага гандлю Беларусі яшчэ ня зроблена.

Галоўнымі тарговымі цэнтрамі, мяйсцамі гуртоўнага гандлю і складаў ёсьць месты: Вільня, Менск, Віцебск, Беласток, Гомель, Дзьвінск, Пінск. З гэтых цэнтраў разыходзяцца тавары па дробных мястэчках, аткуль іх і дастае насяленьне.

Найбольшаю перашкодаю для гандлю як і для прамысловасьці ёсьць недахват буйнога капіталу. За тое дробныя капіталы, якія ў Беларусі ёсьць, зварочуюцца скора і значыцца даюць добры зыск. Гэта паказуе, што старана нашая ў гандлёвых адносінах стаіць высака.

Добрая пастаноўка прыватнага гандлю доўга перашкаджала разьвіцца ў Беларусі коопэрацыі. Толькі за апошнія гады перш-на-перш пад уплывам палітычных абставін, коопэрацыя стала вельмі моцна разьвівацца, ўсё больш і больш выціскаючы прыватных гандляроў.


Дарогі.

Беларусь мае густую сетку прыродных дарог. Яна ўся зрэзана рэкамі, якіх вытокі ляжаць недалёка адзін ад аднаго, а да таго-ж яшчэ і не разьдзелены высокімі гарамі. Дзеля гэтага няма вялікіх перашкод, каб правесьці злучаючыя каналы. Гэтыя каналы і праведзены — імі злучаюцца рэкі, што цякуць у Чорнае мора з тымі, што цякуць у Балтыцкае мора.

Апроч водных дарог у Беларусі, асабліва Заходняй, разьвіта досіць густая сетка чыгунак і шосаў. Хаця гэтыя дарогі будаваліся найбольш дзеля ваенных мэтаў, аднак яны маюць і вялізазнае эканаміцкае значэньне.

Дарогі Беларусі маюць і вялікае паміжнароднае значэньне. Беларусь ляжыць як раз на вузьле усіх галоўных дарог, якія йдуць з Украіны і Маскоўшчыны ў Заходнюю Эўропу. Ведама, што і для Украіны і для Маскоўшчычы надзвычайна важна, ці гэтая іхная брама ў Эўропу бўдзе адчынена, ці не.