Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чыгункі.

Найважнейшае значэньне маюць тыя чыгункі, якія йдуць да марскіх партоў. Важнейшая з іх гэта — Лібава-Роменская, па якой ідзець украінскае збожжа ў Лібаву і Рыга-Арлоўская, якой злучаюцца чарназёмныя краі Маскоўшчыны з Рыжскім портам, а так сама Маскоўска-Віндаўская — гэта карацейшая дарога ад Масквы да мора. Лібава-Роменская дарога ідзець цераз важнейшая беларускія месты Вільню, Менск, Гомель. Рыга-Арлоўская йдзець па паўночнай Беларусі цераз Смаленск, Віцебск, Полацак і Дзьвінск. Урэшце Маскоўска-Віндаўская йдзець па паўночнай мяжы Беларусі.

Некалькі дарог ідуць у кірунку на Варшаву. Яны створаны па большай часьці для стратэгічных мэтаў, але так сама і для падвозаў грузаў ла граніцы з Нямеччынай і абслужаваньня прамысловасьці польскага краю. Гэта лінія Паўночна-Заходняя, лінія з Полацку на Седлец, Маскоўска-Берасьцейская і Палеская (лінія Бярэсьце-Бранск).

Паўночна-Заходняя ідзець каля заходняе мяжы Беларусі і злучаець месты Вільню, Горадзен, Беласток, Дзьвінск. Гэта найстарэйшая з усіх чыгунак Беларусі.

Лінія Полацак-Седлец адкрыта нядаўна; яна праходзіць па Заходняй Беларусі, палягчаючы комунікацыю найбольш разьвітае з эканаміцкага боку часткаю краю. Яна ідзець праз месты: Ваўкавыск, Ліду, Маладэчына, Вялейку, Полацак і Невель.

Маскоўска-Берасьцейская мае найбольш палітычнае і ваеннае значэньне. Яна злучае цэнтр Маскоўшчыны з цэнтрам Польшчы — Варшавай і праходзіць цераз самую сярэдзіну Беларусі. На ёй стаяць месты: Смаленск, Ворша, Барысаў, Менск, Берасьце.

Лінія Берасьце-Бранск праложана праз самую глухую сярэдзіну Палесься, праз непраходныя лясы і балоты; лінія гэтая апрача стратэгічнага, мае аграмаднае эканаміцкае значэньне, злучаючы са сьветам бязьмежныя прасторы Палесься і Беларускага Лесастэпу.

Яна йдзе праз Пінск, Мозыр, Рэчыцу, Гомель і Навазыбкаў.

З Кіева і Заходняй Украіны йдуць праз Беларусь тры лініі: 1) Карасьцень-Жлобін-Петроград, 2) Вільня-Роўна і 3) Ковель-Граева. Першая лінія праходзіць цераз Віцебск, Воршу, Магілеў і Рагачоў. Нядаўна яна прадоўжана далей (на Мозыр і Карасьцень) і цяпер праразае глухую краіну Цэнтральнага Палесься. Перасекшы сярэдзіну Магілеўшчыны, яна адрадзіла ў гэтым краю эканаміцкае жыцьцё: гарады сталі хутка расьці, разьвіўся гандаль і прамысловасьць.

Лінія Вільня-Роўна і Ковель-Граева маюць аграмаднае эканамічнае значэньне — гэта найбольшыя і найвыгаднейшыя шляхі з хлебароднае Украіны — ў Нямеччыну і да Балтыцкіх партоў. Першая лінія ідзець праз Лунінец, Баранавічы, Ліду