Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

г. д. Шмат хто з выехаўшых у Расею заставаўся там на заўсёды. Гэткім парадкам у гэтых мястох стварылася досіць вялікае беларускае насяленьне. Хаця акуратных падрахункаў не рабілася, але можна лічыць, што ў некаторых з гэтых мест лік беларусоў даходзіў да 100.000 і балей. Да таго-ж трэба сказаць, што выяжджалі на чужыну лепшыя працаўнікі, шмат выяжджала і інтэлігэнцыі.

Апроч таго шмат беларускіх земляробаў выехала ў Сыбір. Лічаць, што ў Сыбіру беларусоў павінна быць каля 700.000 чалавек. Хаця яны разсыпаліся па ўсім Сыбіру, але найболыш іх жыве ў Енісэйскай губ. — у Канскім, Ачынскім і Краснаярскім паветах. У першым з гэтых паветаў беларусы складаюць ⅓ частку ўсяго насяленьня. Так сама шмат беларусоў жыве ў Уссурыйскім краі, у Табольскай і Томскай губ. У Сыбіру беларусы выбіраюць мяйсцы, якія прыпамінаюць ім пакінутую Бацькаўшчыну. Найбольш селяцца яны ў мяйсцох лясістых, ля вады.

Гандаль.

Значная частка мескіх і местачковых жыхараў займаецца гандлем. Найбольш гандлем займаюцца жыды, а гэта з тае прычыны, што ім закрыты былі палітыкай расейскага ўраду іншыя дарогі. Жыд ня мог набываць зямлі, ня мог служыць чыноўнікам. Аставалася яму заняцца гандлем і промыслам. I вось у нас, у Беларусі, дзе жыдом было дазволена жыць (у Маскоўшчыне жыдом расейскі ўрад не дазваляў жыць) стварылася дзеля гэтага вялікая кляса людзей, якія займаюцца гандлем. Чым балей гандляроў, тым большая паміж іх конкурэнцыя, а чым большая конкурэнцыя, тым пакупцы дастаюць лепшы тавар і таней. Вось-жа ў Беларусі, дзякуючы значнай лічбе гандляроў і іхнай конкурэнцыі гандаль стаіць досіць добра.

Памагае гэтаму і само географічнае палажэньне Беларусі а так сама і досіць зпачнае разьвіцьцё ўсякіх дарог. Гэтыя прычыны ўжо з даўных часоў далі магчымасьць разьвіцца ў Беларусі шырокаму гандлю.

Яшчэ ў часы дагістарычныя цераз Беларусь ішлі важнейшыя гандлёвыя дарогі і ў беларускіх мястох ішоў бойкі торг і менка тавараў з усяго тадышняга сьвету. Найбольш ходкімі таварамі былі бурштын, які знаходзілі на берагох Балтыцкага мора. Так сама ішлі і іншыя тавары — скура, мёд, воск, віны, тканіны, хлеб і інш. Усімі гэтымі таварамі і таргавалі нашыя продкі і для гэтай мэты мусіць наўпярод і пазакладаліся старыя беларускія месты — Менск, Полацак, Віцебск, Смаленск, Горадзен, Тураў, Пінск і інш. Некаторыя месты — напрыклад Менск, навет самае імя сваё дасталі, відаць ад галоўнага занятку сваіх жыхараў — гандлю, мены. Месты гэтыя ляжаць найбольш у тых мяйсцох, дзе гандляры перацягавалі свае тавары з аднае ракі ў другую, калі па першай нельга было ехаць.