Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

віты каля Вільні і ў Віцебшчыне. Пад Вільняю ёсьць хвабрыка. косаў (у Н-Вялейцы), а ў Віцебшчыне вырабляюць плугі.

Іншыя мэталёвыя хвабрыкі сустракаюцца прыпадкова ў розных мясцох. Гэтак пад Воршаю ёсьць вялікая хвабрыка цьвякоў, у Гомелі, Менску і інш. — хвабрыкі чыгуну і г. д.

Вельмі важнае значэньне ў Беларусі маюць усякага роду чыгункавыя майстроўні. Хаця яны па большай часьці толькі папраўляюць папсаваныя часьці ў паравозах, вагонах і інш., але займаюць значны лік работнікаў. Такія майстроўні ляжаць у большых чыгункавых вузлох — Менску, Гомелі і інш.


Хвабрычна-заводзкая прамысловасьць можа зьмяняцца вельмі моцна і ў кароткім часе ў залежнасьці ад усякіх прычынаў. Той агляд прамысловасьці, які тут даны, адносіцца да часу перад вайною. Вайна 1914 г. зрабіла вялікія ўплывы на нашую прамысловасьць. Некаторыя прамысловыя цэнтры, напр. Смаргонь, навет зусім развалены. Пасьля вайны, калі ўсё прыдзе да нармальнага стану, ведама, нашая прамысловасьць будзе йначай выглядаць, чымся ўпярод. Але аб гэтым трудна ўгадаваць.

Адходныя промыслы і эміграцыя.

З прычыны малога разьвіцьця прамысловасьці ў Беларусі, малазямельнасьці, нізкое ўраджайнасьці зямлі і няўменьня на ёй гаспадарыць значная частка насяленьня Беларусі змушана шукаць заробкаў на старане, а часамі і зусім выяжджаць з роднага краю ў чужыну.

За апошнія гады вельмі многа стала выяжджаць на заробкі у Паўночную Амэрыку, асабліва з Заходняе Беларусі: з Горадзеншчыны, Віленшчыны. Лепшых і здаравейшых работнікаў цягнула туды высокая плата за працу. Значная частка зарабляных грошай перасылалася ў бацькаўшчыну. Толькі малая частка выехаўшых заставалася ў Амэрыцы на заўсёды, большая-ж частка іх варочалася назад, за заробленыя грошы купляла зямлю і садзілася на гаспадарку.

З усходняе Беларусі — з Чарнігаўшчыны, з паўднёвае Смаленшчыны, з Клімавіцкага, Чэрыкаўскага, Мсьціслаўскага пав. вельмі многа выяжджае на работу у Данецкія капальні (на Украіне). Заробкі там так сама досіць высокія, але варункі працы надта цяжкія і нездаровыя. Асабліва шмат выяжджала з Навазыбкаўскага, Суражскага, Клімавіцкага пав. З Навазыбкаўскага павету выяжджала на заробкі ад ¼ да ½ усяго дарослага насяленьня.

З паўднёвых частак Беларусі шмат хто выяжджае на летнія заробкі у чарназёмныя стэпы, на Украіну, Дон, Кубань.

Урэшце з усіх частак Беларусі выяжджала шмат народу на працу ў большыя месты Расеі — Петраград, Маскву, Адэсу і