Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

адзежы, хусьця, вобую, панчох. У Вільні ёсьць каля 60 кантораў, якія займаюцца толькі панчохамі (Вільня ў гэтай справе займае вельмі выдатнае месца).

Досіць часта ў мястох і мястэчках заходняе Беларусі сустракаюцца хвабрыкі табакі. Яны выпісуюць табаку са стараны, найбалей з паўдня, і пасьля мэханічнае і хымічнае пераробкі яе выпускаюць на рынак табаку да курэньня і нюханьня. У табачных хвабрыках працуе вельмі многа жонак і дзяцей. Найбольшыя хвабрыкі ў Горадзеншчыне, у Пінску, Віцебску і г. д.

Гарбарні. Віднае месца ў беларускай прамысловасьці займаюць гарбарні — г. зн. заводы, на якіх вырабляецца скура. Найбольш гарбарняў у Віленшчыне і ў Віцебшчыне. З гэтага боку асабліва адзначаюцца м. Смаргоні (Ашмянскага пав.), дзе ёсьць каля 20 гарбарняў, а так сама Вільня, Крынкі і Дзьвінск, Ашмяна, Магіле́ў, Падабранна (Гомельскага пав.) Клінцы, Беласточчына і інш.

Нашыя гарбарні найбалей зьяўляюцца невялічкімі заводамі. У адным Магілеве да 70 дробных гарбарняў. Яны даюць малы зыск, але харчуюць шмат работнікаў. Буйных гарбарняў мала. Найбольш іх у Вільні.

Гарбарні выпісуюць сырую скуру здалёку з — Усходу, Каўказу і інш. Вырабленыя тавары прадаюцца так сама найбольш у Маскоўшчыне. Устройства нашых гарбарняў ня лішне добрае і ім трудна бывае конкураваць з чужаземнымі гарбарнямі

Есьць на Беларусі мылаварні і заводы сьвечак. Найбольш іх у Меншчыне.

Хвабрыкі мінэральных вырабаў. Пры большых мястох, якія з пашырэньнем сеткі чыгунак, з разьвіцьцём прамысловасьці і гандлю сталі моцна будавацца, павырастала шмат цагельняў. Шмат іх ёсьць пад Вільняю, Менскам, Смаленскам і інш. Гэтак сама каля мястоў, альбо чыгунак на лепшых глінах пабудаваліся кахельныя заводы. Найбольш іх (каля 15) ёсьць у м. Капысі (Гарэцкага пав.)

У лясістых пескавых мясцовасьцях досіць часта сустракаюцца гуты — хвабрыкі шкла. Прамысловасьць гэтая моцна разьвіваецца, бо для гэтага ў Беларусі ёсьць усе патрэбныя ўмовы. Найбольшыя гуты ў Талочыне (Аршанскі пав.), у Рослаўскім павеце, у Залесьсі (Вялейскага пав.) і інш.

Мэталёвая прамысловасць ў нашым краю разьвіта вельмі слаба. Даўней у нас, асабліва у Віленшчыне, было некалькі зялезных заводаў, дзе з балотнае руды выплаўляўся чыгун. Цяпер гэтыя заводы пазакрываліся і ўся мэталёвая прамысловасьць працуе з прывазным матар‘ялам. Найбольш важным ёсьць тут выраб гаспадарскіх машын і прыладаў. Гэтыя вырабы разь-