Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

торыя асобнасьці: прыкл. яны часамі заместа буду хадзіць, буду робіць і г. далей кажуць хадзіціму, робіціму і г. д.

Гэтыя асобнасьці ўжываюцца часамі і ў літэратурнай беларускай мове.

Урэшце на паўднёвым захадзе Беларусі, ў Пінскім, Кобрынскім і часткаю ў суседніх паветах жывуць пінчукі. Гаворка іх апрача провінцыанальных беларускіх асаблівасьцяў розьніцца яшчэ і тым, што ў ёй дзякуючы блізкому суседзтву і сумежнасьці з Украінай ёсьць вялікі ўплыў украінскі. Піншчына аднак заўсёды была часткаю Беларусі.

Рэлігійныя адносіны.

Беларусы бываюць найбалей дзьвёх вераў — праваслаўныя і каталікі. Сустракаюцца беларусы і іншых вераў — кальвіны, стараверы, мусульмане, але іх вельмі мала. Паміж беларусамі каталікамі і праваслаўнымі апрача веры ніякае балей розьніцы няма. Толькі цёмныя і несьвядомыя людзі, альбо ашуканцы, бывае, кажуць, што каталікі — гэта палякі, а праваслаўныя — маскоўцы. Якой-бы веры ні дзяржаўся беларус, ён усё роўна беларусам астаецца.

У вялікшай часьці Беларусі, беларусы каталікі і праваслаўныя жывуць перемяшаўшыся. Але ў усходняй Беларусі (Магілеўшчына, Смаленшчына) вялізазная большасьць праваслаўных, а ў заходняй (Віленшчына, частка Горадзеншчыны і Віцебшчыны) большасьць каталікоў, а праваслаўных вельмі мала.

Беларусаў праваслаўных лічаць у тры разы балей чымся каталікоў, значыцца першых ёсьць каля 9-х міліёнаў, а другіх каля 3-х міліёнаў.

Жыды.

Жыды пасяліліся ў Беларусі найбалей у часы Вітаўта. Цяпер жыве іх найбалей у мястох і мястэчках. Але ёсьць, хоць мала, такіх жыдоў, што жывуць на гаспадарцы ў т. зв. жыдоўскіх калёніях. У мястэчках і мястох найчасьцей жыды становяць большасць народу. Займаецца вялікшая іх частка рамяслом і гандлем; але досіць значная частка, асабліва ў вялікіх мястох служыць работнікамі ў хвабрыках і майстроўнях.

Найбалей жыдоў жывець у Горадзеншчыне і ў Меншчыне (16—17 чалавек на 100 жыхараў). У Смаленшчыне жыдоў вельмі мала.

Палякі.

Да палякоў належыць частка шляхты — буйных земляўласьнікаў і іхнае дворнае адміністрацыі, частка інтэлігенцыі і час-