Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Беларускія гаворкі.

Азнакаю беларуса служыць яго мова. Праўда, ёсьць шмат такіх беларусоў, што на хочуць а то і ня ўмеюць гукаць пабеларуску. Гэта іхнае няшчасьце. Есьць паміж беларусаў і зусім не́мыя людзі. Іх усё-ж мы павінны лічыць беларусамі, бо іхныя бацькі, дзяды і прадзеды гукалі пабеларуску.

Беларуская мова ад Горадня і Беластоку аж да Бранску — адна мова. Адныя ў ёй словы і звароты, бо яе стварыў адзін народ, што мае сваю асобную і рэзка выдзеленую душу. Але на вялізазным прасторы Беларусі стварыліся розныя прызвычкі ў мове, розныя гаворкі і розныя вымовы.

У паўночна-усходнім куце Беларусі ёсьць цокаючая гаворка. Тамака заместа зыку ч часта вымаўляюць ц, прыкл. рэцка (зам. рэчка), цужы (зам. чужы), цалавек (зам. чалавек). Апроч таго тут пасьля зыку р могуць быць мягкія галосныя гукі, чаго ў беларускай мове звычайна ня бывае. Кажуць, прыкл. ряка (зам. рака), Прячыстая (зам. Прачыстая). Гэтая гаворка пашырана ў Бельскім, Парэцкім і Вяліскім паветах, а часткаю і ў суседніх.

У рэшце Смаленшчыны ды ў Чарнігаўшчыне ўжо ня цокаюць, але мягкі зык р застаецца. I тут кажуць: беряг (зам. бераг), ряка (зам. рака), апроч таго ў Смаленшчыне часамі заместа а кажуць ы: — мыладзік (зам. маладзік), зылаты (зам. залаты).

У абедзьвюх гэтых гаворках сустракаецца досіць многа маскоўскіх слоў праз тое, што яны, як мы ўжо казалі, найдаўжэй былы пад уладаю Масквы. Мяжою моцных уплываў маскоўшчыны на беларускую мову проф. Карскі лічыць лінію, што йдзе цераз Себеж, Віцебск, Мсьціслаў, Клімавічы і Навазыбкаў.

На захад ад гэтае мяжы Беларуская мова зусім чыстая. Ва ўсіх гаворках, якія там ёсьць, ніколі ня бывае мягкога р. Дзеля гэтага ў літэратурнай мове мягкое р ня ўжываецца.

Галоўная беларуская гаворка займае сабою блізка ўсю цэнтральную і заходнюю Беларусь — і Менск і Магілеў і Полацак і Слуцак, г. зн. балей за палавіну ўсяго прастору Беларусі. У гэтай гутарцы пішуцца беларускія кніжкі.

У трох паветах на заходзе — Аўгустоўскім, Сакольскім і Беластоцкім на беларускай мове зазсталіся сьлядкі ўплываў польскае мовы дзеля блізкога суседзтва і сумежнасці гэтых паветаў з Польшчаю. Тамака беларусы досіць часта ўжываюць польскія словы.

На паўдня ад лініі Горадзень-Слонім-Гомель, г. зн. у Прыпяцкім Палесьсі і ў Горадзеншчыне ёсьць паўднёвая гаворка. Рэзкай яе адзнакаю ёсьць ужываньне заместа — ся на канцы слоў — са (прылкл. зваліўса, глядзеўса), дзеля чаго тамашніх беларусаў завуць сакунамі. У іхнай гутарцы ёсьць і яшчэ нека-