Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вялікай прымешкаю елкі. Такія-ж бярозавыя ды асінавыя лясы з прымешкаю дубу і елкі пакрываюць і Невельскае ўзгор‘е. Трапляюцца тамака і чыстыя дубнякі і наагул чыстыя ліставыя лясы. І толькі на пескавых узгорках растуць там хваёвыя бары.

У мяшаных лясох вялікшае часьці Беларусі на цяжэйшых грунтох трапляюцца найбалей гэткія дрэвы: елка, бяроза ды асіна, а таксама белая вольха, арэшнік (ляшчына). Радзей трапляецца хвоя, а яшчэ радзей — дуб, клён і ліпа. На паўдні Беларусі да іх прылучаюцца яшчэ граб, вяз, ясень і ясакар. На захадзе Беларусі лясы пазаставаліся найбалей на пескавых грунтох і дзеля гэтага тут перавагу мае хвоя.

Дуброва у Новаградчыне.

Да апошніх часоў на захадзе Беларусі было некалькі вялізных кавалкаў яшчэ не чапанага лесу, гэта пушчы. Спаміж іх ёсьць вядомая на ўвесь сьвет Белавежская пуща. Пушча гэтая займае балей за 100 000 дзесяцін прастору у Пружанскім павеце і часткаю ў суседніх. Спаміж пародаў лесу найбалей у пушчы хвоі, елкі і дубу. Есьць і шмат іншых пародаў. Дрэва ў пушчы трапляецца надта добрае і вялікае. Пушча гэтая захавалася, дзякуючы асаблівай апецы каралёў і цароў, якія пераховавалі яе для свайго паляваньня. Апроч Белавежскае — ёсьць яшчэ пушчы Горадзенская — на поўначы ад Горадня, Налібоцкая — у Ашмянскім павеце ля Нёмну — адна з вялікіх пушчаў, Рудницкая ля Вільні, у якой заўсёды палявалі Вялікія Князі Літоўскія, Аўгустоўская ў Сувалшчыне і шмат іншых. Вялікшая частка іх зусім вынішчана, асабліва за час цяперашняе вайны.

Клімат Беларусі пазваляе расьці і не вымярзаць некаторым дрэвам, якія далей на поўнач ісьці ня могуць. Мы ўжо казалі аб грабу, які расьце ў паўднёва-заходняй Беларусі, на