Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

непакрытую расьцінамі вельмі лёгка разьдзьмухае вецер і зробіць з поля пескавую пустыню, выдму. На гэтых грунтох добра ўдаецца толькі грэчка (дзеля чаго іх завуць грачанымі). З лясных пародаў на пяску добра расьце хвоя. Гэтыя грунты найбалей пакрыты чыстымі хваёвымі барамі.

Пескавыя грунты параскіданы на ўсёй Беларусі, асабліва каля вялікіх рэкаў. Але найбалей іх у Паўднёвай Беларуcі. Тут яны перамяжаючыся з балотамі запаўняюць усё палесьсе — Прыпяцкае, Берасьцейскае, Бярэзінскае і Прыдняпроўскае, г. зн. вялізазныя прасторы на паўдня ад лініі Бярэсьце—Магілеў.

Грунты балотныя і прырэчныя, калі іх асушыць, звычайна аказуюцца вельмі багатымі і даюць вялікія ўраджаі траваў, а дзе можна, то і збожжа. Гэтых грунтоў найбалей у Палесьсі і на берагох рэк.

Грунты лесастэпу.

У лесастэпу сустракаецца шмат пескавых, супескавых і сугліністых грунтоў, зусім ня розьнячыхся ад толькі што апісаных. Але побач з імі ёсьць новыя грунты — гэта грунты ляжачыя на лёссе.

Лёсс багацейшы за морэнную гліну вапнаю і іншымі пажыўнымі рэчамі. Апроч таго пад стэпам грунт ня гэтак выпаласкуецца, як ў лесе. Дзеля гэтых прычын стэповыя грунты на лёссе — чарназёмы зьяўляюцца вельмі багатымі і даюць найвялікшыя ўраджаі. У лесастэпу на даўнейшых стэповых грунтох чарназёмах калісь парос лес і гэныя чарназёмы пад ім балей ці меней выпаласкаліся. Вось гэткія выпаласканыя грунты завуцца шэрымі суглінкамі. А калі грунты выпаласкаліся да таго, што аж ніжэйшы іхні пласт пабялеў, дык яны лічацца ўжо падзолістымі суглінкамі. Уся розьніца іх адзвычайных падзолістых суглінкаў тая, што яны ляжаць на лёссе.

Шэрыя суглінкі ляжаць у нашым лесастэпу астравамі. Найвялікшыя такія астравы ёсьць — 1) у Старадубскім павеце, дзе займаюць каля палавіны гэтага павету; 2) на мяжы Клімавіцкага і Чэрыкаўскага паветў; 3) у Мсьціслаўскім павеце, каля самага места.

Суглінкі на лёссе займаюць вялікшыя прасторы. Яны пакрываюць увесь правы бераг Дзясны і пашыраны ў паветах — Рослаўскім, Бранскім, Мглінскім, Трубчэўскім, Старадубскім, Ноўгарод-Северскім, крыху меней іх ёсьць у паветах Новазыбкаўскім, Суражскім і Гараднянскім і ўрэшце ёсьць два іхных астравы ў Мазырскім павеце (каля места) і ў Рэчыцкім.

Хаця гэтыя грунты ўтварыліся пад лесам, аднак цяпер на іх лясоў блізка што няма. Іх, які і ўсе наагул урадлівейшыя грунты, чалавек расьцерабіў і заараў у першы чарод.