Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дно, творачы тое, што мы завём тваньню (ціна). Праз даўгія гады гэтае твані зьбярэцца шмат, возера будзе ўсё плынець і ўрэшце навет і пасярэдзіне яго пачне расьці чарот і сітнік. Гэтак на месцы возера творыцца травяное балота.

Палесское возера.

Паміж чароту і асакі пакрысе зьяўляецца сфагнум і што далей — усё балей разрастаецца ў балоце, выціскаючы балотныя травы. Аж урэшце на мейсцы травянога балота робіцца сфагнавае. Ня з кожнага травянога балота можа зробіцца сфагнавае. Сфагнум ня любіць праточнае вады, ня любіць мутнае вады і ня любіць цьвёрдае вады (калі ў вадзе ёсьць распушчана вапна альбо іншая соль). А любіць ён пасяляцца ў ціхіх прэсных вазёрах з чыстаю вадою ды пескавым дном. — Дзеля гэтага ў балотах з праточнаю, мутною вадою, і асабліва там, дзе вада цьвёрдая, сфагнуму ня бывае. Балота застаецца назаўсёды травяным балотам. Усьлед за буйнымі балотнымі травамі зьяўляюцца драбнейшыя — асокі, курасьлепы і інш. З часам яны зарастаюць хмызьнякамі, але ўжо ня хвойкаю, а больш лазою ды алешнікам. — З гэтых балотаў чалавеку лёгка скарыстаць, калі яны крыху падсохлі: выцерабіў лазу і ёсьць сенажаць. Ня лішне добрая трава, але ўсё-ж жывёла есьць. На сфагнавых-жа балотах трава па большай часьці не расьце. Ляжаць іхныя вялізныя прасторы бяз усякае карысьці для людзей. А ўсё затым, што ня ўсюдых навучыліся яшчэ нашыя людзі карыстаць з вялікага скарбу, што схаваны ў гэтых балотах, з торфу. Сфагнавыя балоты найбалей ляжаць у паўночнай Беларусі — у морэн-