Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ні і іншых вадзяных расьцінаў. Форма гэтых вазёраў найбольш закругленая бяз ніякіх рэзкіх выступаў, зубцоў і г. п. Зусім што іншае морэнныя вазёры. Яны ляжаць памі ж лясістых узгоркаў, маюць часта ўсхонаватыя стромкія берагі, форма іх заўсёды самая дзіўная з бесканечнай лічбаю затокаў, зубцоў, выкрутаў.

Спаміж палескіх возёраў важнейшыя: воз. Князь, Выганаускае, Пагостскае.

Воз. Князь ляжыць у глухім Палесьсі, у Мозырскім павеце. Займае яно само прастору каля 45 кв. вёрстаў. Гэтае возера ня злучана ні з якою вялікшаю ракою, а толькі ў яго цячэ невялічкая рэчка — Яма. Возера гэта вельмі рыбнае. Усе акалічныя жыхары жывуць з рыбы. На возеры шмат паляў, на якіх калісь была мусіць будоўля. Легенда кажа, што сярод возера адзін князь пабудаваў замак і ў ім запёр свайго брата. А як была вялікая паводка, дык замак увесь і затапіла; утапіўся і той князь. Дзеля гэтага і возера завецца Князем.

Выганаускае возера ляжыць на мяжы Пінскага і Слонімскага паветаў. Цераз яго праходзіць Агінскі канал. З усіх бакоў на якіх 10-15 вёрстаў да гэтага возера нельга даступіцца. Толькі ўзімку можна пад‘ехаць коньмі да яго берагу. Улетку-ж да яго можна трапіць толькі цераз канал на чоўне. Акружаюць возера тарфяныя балоты (Качай-балота), паросшыя дробным лазовым зарасьнікам. Прастору займае возера кяля 30 кв. вёр., але ў часе паводкі яно пакрывае суседнія лясы на шмат вёрст. Выганаўскае возера няглыбокае; на ім бываюць вялікія буры.

З паміж вазёраў морэннага краю трэба ўспамянуць Себежскае ваз., якое акружае паўвостраў, на каторым пабудавана м. Себеж. Асьвей — у Дрысенскім павеце — глыбокае і бурнае возера; займае прастору 42 кв. вярсты. Пасярод возера ляжыць вялікі востраў Ду. У Полацкім павеце ёсьць возера Нешгорда, 24 кв. вярсты. Яго паўночны бераг абсеян хорошымі ўзгоркамі, і вёскамі. На паўвостраве, што далёка ўрэзаваецца ў возера ёсьць руіны старасьвецкага замку, якога пабудаваў калісь Іван Грозны на страх нашым дзядом. — Недалёка ад руінаў ёсьць „княжая магіла“. Легенда кажа, што якісь князь напаў на замак, што тут стаяў, узяў яго ды перабіў бязміласэрна ўсіх людзей. За тое Бог пакараў яго — паслаў чуму, ад якое паўмірала ўся дружына князева і сам князь. Есьць яшчэ ў Себежскім павеце воз. Свібло, якое вядома з таго, што тамака вядуцца вялізазныя ляшчы і Лепельскае — цераз якое йдзець Бярэзінскі канал. Ля яго стаіць м. Лепель. На мяжы Вялейскага і Сьвянцянскага паветаў ляжыць найвялікшае беларускае воз. Нароч — якое займае каля 80-х кв. вёрстаў. Возера гэтае багата рыбаю; у буры хвалі бывае выкідаюць на берагі шмат рыбы. З заходняга берагу ў возера спушчаецца пад ваду каменная грэбля