Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

патраціць часу і працы, каб праз тую нетру пралажыць хоць якую такую дарожку. Дзеля гэтага людзі пераяжджалі з аднаго мейсца ў другое па рэках і наагул — вадою. Гэта была лёгкая і хуткая дарога. Ня йначай жа, як па рэках перавозілі і ўсе тавары. На берагох рэк будавалі гарады, а ў іх на рынках ішоў торг-менка тавараў. Можна сказаць, што ўсё жыцьцё нашых прэдкаў ішло каля рэк і на рэках, на гэтых водных дарогах.

Вось-жа Дзьвіна была вельмі важнай воднай дарогаю — па ёй везьлі тавары з усходу, з Азіі да культурных заходніх народаў — у Нямеччыну, Скандынавію і г. д. Дзеля гэтага першыя беларускія гарады — Полацак ды Віцебск пабудованы ля Дзьвіны.

Вялікае значэньне меў і Дняпро. Гэта была дарога з Бізантыі (Грэцыі) ў Нямеччыну ды Скандынавію. Бізантыйскія, альбо Кіеўскія госьці падымаліся ўверх па Дняпру, ці па якім з яго прытокаў аж пакуль можна было плысьці, а пасьля перацягавалі свае чаўны ў бліжэйшы прыток Дзьвіны альбо Нёмну і плылі далей. Тое месца, па якому цягнулі (валаклі) чаўны называлася волакам. Між іншым успамінанае ўжо намі ўзгор‘е — Окаўскі лес, называўся даўней Валокаўскім, дзеля таго што цераз яго як раз ішлі волакі.

Цяперака няма даўнейшых лясоў, высыхаюць, і рэкі. Апроч таго людзі папракладалі новыя, нязнаныя ўпярод дарогі — чыгункі, на якіх езьдзіць і выгодна і скора. Дык цяпер рэкі ня маюць ўжо ўсяго даўнейшага значэньня.

Але ўсё-ж значэньне гэтае вялізазняе. Ня гледзячы на тое, што нашымі воднымі дарогамі мала апекаваліся і яны не агледжаныя, пакрысе псаваліся, усё-ж па іх ішла ў чужыя краі большая частка важнейшага нашага вывознага тавару — лесу і дрэва.

А шмат якія мяйсцовасьці, дзе няма чыгункі, і дагэтуль яшчэ зьвязаны з рэштай сьвету толькі вадою. Прыходзіць параход — прывозіць почту, тавары, новых людзей. У надрэчным мястэчку адразу ўсё ажывае, пачынае кратацца, мітусіцца. Хто прадае, хто купляе, хто зьбіраецца ў дарогу — на параход.

Адыйшоў параход і ізноў ціха ў мястэчку — усе заняты сваёй штодзеннай працаю.

Каб больш увагі ў нас зварочавалася на водныя дарогі, шмат багацьця знайшлі-б мы ў нашым глухім і дзікім Палесьсі.

Вазёры.

На Беларусі трапляюцца вазёры двох відаў — вазёры палескія і вазёры морэнныя. Першыя ляжаць на бесканечнай нізіне. Іхныя берагі на некалькі вёрст навокала прадстаўляюць з сябе непраходнае балота. Дно ў іх пакрыта цэлым лесам тва-