Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паўночны заход і гэтак ідзе аж да Рыжскае затокі, у якую яна ўпадае ў Ліфляндыі (Латвіі) пры м. Рызе. Агульная даўжыня яе 920 вёрст. З гэтага ліку каля 600 вёрст Дзьвіна ідзе па Беларусі. Шырыня Дзьвіны пад Віцебскам каля 50 сажняў. Ніжэй яна даходзіць 100-150 саж.

Па ўсім цячэньні Дзьвіны параскіданы парагі, вельмі перашкаджаючыя судаходзтву. Есьць парагі пад Вяліжам (Пушкарскія), каля Віцебску (Руба, Капачы) Дзісны, Краслаўкі; але найбольшыя парагі ляжаць за Дзьвінскам — яны завуцца Перакорыш (каля мястэчка Крэйцбургу)[1])

Баркі па Дзьвіне ходзяць аж за Вяліж — да ўтоку р. Межы. Паміж Дзьвінскам і Вяліжом ходзяць параходы. Важнейшыя прыстані: Вяліж, Сураж, Лепель (на Бярэзінскім канале), Полацак, Дзьвінск, Віцебск і Бешанкавічы.

Прытокі Дзьвіны: правыя — Вобаль, Полата, Дрыса; левыя — Межа (яе прыток Вобша), Каспля, Улла, Дзісенка. Большае значэньне маюць левыя прытокі, якія злучаюць Дзьвіну з Лядняпроўскім краем. Асабліва вялікае значэньне іх было ў далёкай мінуўшчыне, калі па іх ішоў вядомы шлях з Варагаў у Грэкі.

Апроч гэтых усіх вяжнейшых беларускіх рэк і іх прытокаў, пры межах Беларусі цякуць яшчэ і іншыя рэкі. На мяжы з Польшчаю (у Горадзеншчыне) цячэць прыток Віслы — Заходні Буг з сваймі прытокамі Мухаўцом, Нурцом і Нарэвам. Нарэў мае прытока — Бабра, які злучаны Аўгустоўскім каналам з Нёмнам. Мухавец-жа злучаны з Пінаю і Прыпяцьцю Каралеўскім каналам.

Прытокі Бугу выцякаюць з нязначных узгор‘яў, схаваных у нашых заходніх Горадзенскіх пушчах (Белавежскай, Аўгустоўскай і інш.) Сам-жа Буг выцякае з Карпацкіх гораў у Галічыне ў Аўстрыі, цякуць Нарэў і Бобр найбольш у вельмі балоцістых лагчынах.

На паўночным ўсходзе мяжа Беларусі на працягу некалькіх дзесяткоў вёрстаў ідзе берагом верхняй Волгі — найбольшае ракі ўсяе Маскоўшчыны. Тамака з Окаўскага лесу выцякаюць некаторыя прытокі Волгі — напр. Малады Туд, Угра (прыток Окі).

Паміж азёраў і ўзгор‘яў морэннага краю пачынаюцца яшчэ дзьве іншых важных для Маскоўшчыны ракі — Ловаць і Вялікая. Яны цякуць у Ільменскае возера, якое злучана пераз р. Волхаў з морам. Дзеля гэтага па Ловаці і Вялікай у даўнай мінуўшчыне ішлі важныя водныя дарогі з Варагаў — у Грэкі — гэта была дарога да мора. Аб ёй мы ўжо казалі.

Значэньне рэкаў.

У старадаўныя часы ўвесь наш край быў пакрыты непраходнымі балоцістымі лясамі — пушчамі. Вельмі многа трэба было

  1. Дзьвіну зьвязавае з Бярэзінаю і Дняпром Бярэзінскі канал.