Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/202

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

установаў у Беларусі. Залажыў яе гаспадар Бацішчаўскага двара, праф. Энгельгардт, у 70-х гадох мінулага веку. На жаль станцыя гэта, лежачы на самай блізка мяжы Беларусі, ня можа абслужаваць яе ўсяе і мае значэньне толькі для Смаленшчыны і то глаўным чынам, усходняй.

У гаспадарках павету найбольш сеюць аўса, лёну і бульбы і апроч таго шмат сеюць канапель. У павеце разьвіта сыраварэньне. З промыслаў разьвіта найбольш бандарка, гарбарства, выраб саней, кашоў, бёрдаў, гонка дзёгцю і г. д. Шмат народу адыходзіць на зарабаткі на старану (каменяры, цесьлі і інш.). Хвабрычная прамысловасьць слаба разьвіта.

Над Дняпром стаіць стары ды пекны горад Дарагабуж. Праз увесь час сваей гісторыі быў гэты, найбліжэйшы да Масквы, беларускі горад, як бы перадавым фортам Смаленску, а значыць і ўсёй Беларусі. Гэтую сваю ролю спаўняў ён праз увесь час верна і шчыра, аж пакуль такі сіла не ўзяла верх. Аднак, невясёлыя для беларуса ўспаміны вяжуцца з Дарагабужам: — два разы тут маскоўцы моцна разьбілі беларуска-літоўскае войска. Як успамін мінуўшчыны засталіся ў Дарагабужы валы замку.

Люднасьці цяпер у Дарагабужы каля 7 тыс. Гандлюе места найбольш пянькаю і хлебам.

У Дарагабужскім пав., каля в. Быкавай ёсьць серністая крыніца.

Аб прыродзе Бельскага пав. ня раз ужо намі гаворана. Мусім цяпер яшчэ адзначыць, што ў той час, як уся паўднёвая, ўсходняя і навет паўночныя часткі павету ляжаць на Окаўскім лесе, на лёссавідных суглінках, заходняя частка павету — сумежная з Парэцкім пав., пакрыта найбольш падзоламі і супяскамі і ёсьць як-бы пераходам да Марэннага краю. Тут спатыкаюцца ўжо вазёры і асабліва шмат балотаў—імшараў; з апошніх найбольшае Сьвіцкі мох.

Бельскі павет увесь пакрыты лясамі і балотамі. Гэта найбольш лясісты павет у Беларусі. Лясы тут найбольш бярозавыя з до́мешкай асіны, елкі і г. д. Люднасьць жыве рэдка. Надзвычайна важнае значэньне для яе маюць лясныя промыслы: — рубка і сплаў лесу, якія тут моцна разьвіты. Хвабрычная прамысловасьць разьвіта слаба. Апроч некалькіх пільняў і млыноў ёсьць досіць значная і добра пастаўленая шкляная гута ў с. Навасельску (на поўначы пав.). Адыход на старану, на зарабаткі, разьвіты мала. За тое шмат перасяляецца адгэтул у Сыбір, на Амур і ў Закаўказье.

Зялезная дарога йдзець толькі праз паўночны край гэтага вялікага па абшару павету. Глаўным-жа шляхом комунікацыі з‘яўляецца значная судаходная р. Мяжа з сваім, так сама значным, прытокам р. Вобшаю. Над гэтай апошняй ракою стаіць горад Белы. Пабудован ён мусіць каля XIV веку і належаў да Смаленску. Цяпер гэта невялікі гарадок, з 7 тыс. люднасьці. Жывець