Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/193

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кое палажэньне надаець Смаленшчыне асаблівага значэньня: яна з‘яўляецца якбы вадзяным вузлом усяе ўсходняе Эўропы.

Разам з тым вададзелы — гэта натуральныя граніцы. Асаблівай увагі заслугуе тое, што ўсходняя мяжа Беларусі йдзець, як раз блізка па Волжскаму вададзелу.

Усходняя мяжа Беларусі (Окаўскі лес) з‘яўляецца і важнай кліматычнай мяжой. За ёю клімат мае ўжо ўсе адзнакі кантынентальнага клімату, тым часам як уплывы мора сягаюць на ўсю Беларусь да яе ўсходніх рубяжоў, а значыць, і на Смаленшчыну.

Смаленшчына, найльбольш высунутая на ўсход краіна Беларусі, мае усё-ж клімат моцна вільготны: у ёй ападаў у год бывае больш за 600 міл. А на ўсход ад Окаўскага лесу клімат ужо значна сушэйшы — толькі з 500 міл. ападаў. Вільготнасьць клімату Смаленшчыны можна між іншым разтлумачыць яе вялікай лясістасьцю і высокім палажэньнем над роўнем мора. Дзякуючы гэтым прычынам і вялікія рэкі, што бяруць свой пачатак у Смаленшчыне адбараняюцца ад памяленьня.

Аднак клімат Смаленшчыны — найхаладнейшы ў Беларусі. Сярэдняя гадавая тэмпература + 4,5°, пры сярэдняй тэмпературы студзеня — 8,5°. Зімы тут бываюць даўгія, многасьнежныя. Сьнег ляжыць 5 месяцаў — ад палавіны лістападу да палавіны красавіка.

Дзякуючы вільготнаму клімату, ў Смаленшчыне грунты моцна выпаласканыя. На вялікіх абшарах тут залягаюць бедныя нішчымныя падзолы. Аднак пасма падзолаў, шырынёю вёрст 30, цягнецца ад м. Гарадка (з-пад Віцебску) аж да вярхоўяў Дзьвіны. Другая, — шырынёю вёрст 50, цягнеца ад м. Вяліжа да паўночнай мяжы Бельскага павету.

Вільготнасьць клімату робіць нялёгкай гаспадарку і на багатых суглінках. Дзеля гэтата ў Смаленшчыне мы бачам такое з‘явішча, якое ў рэшце Беларусі спатыкаецца ня часта: на аграмадных абшарах суглінкаў растуць лясы, — ды навет не лясы, а толькі бярозавыя гаі.

Наагул уся Смаленшчына моцна лясістая. Але тры паўночныя паветы, — Вяліжскі, Парэцкі і Бельскі, з гэтага боку асабліва выдзяляюцца. Лясоў тут больш 45% агульнага абшару дзеля таго гэтую старану трэба лічыць самаю лясістаю ў Беларусі. Некаторыя географы навет называюць гэты край Бельскім Палесьсем. Нічога затым дзіўнага, што паўночныя паветы Смаленшчыны заселены вельмі рэдка, — каля 30 чал. на квадр. вярсьце. Рэшта краіны так сама нягуста залюднёна і так сама мае шмат лясоў, апрача аднаго Смаленскага павету, ў якім, дзякуючы блізкасьці вялікага места і чыгунак, лясы моцна парасьцярэбліваны, а люднасьць жыве гусьцей.

На цяжэйшых грунтох у лясох Смаленшчыны найчасьцей спатыкаецца бяроза. Бярозавымі лясамі пакрыты ўвесь усход краіны — Окаўскі Лес. Побач з бярозаю ў лясох Смаленшчыны,