Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/180

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

за каторы праз тры вякі білася Масква з Беларуска-Літоўскай Дзяржаваю. Білася дзеля таго, што край гэты ёсьць брамаю да Беларусі і да Маскоўшчыны. Часта яго ўсходнюю частку так і называюць „Смаленская Брама“.

Спрадвечныя могілкі ў цэнтральнай Беларусі.


Спрадвечныя могілкі ў цэнтральнай Беларусі.

Цэнтр Беларусі быў абаронены са стараны Маскоўшчыны: з поўначы Дзьвіною і бязлічнымі вазёрамі Віцебшчыны, з усходу Дняпром, Сожам і Палескімі пушчамі, што пакрывалі берагі гэтых рэкаў. Але паміж Дняпром і Дзьвіною заставалася паласа зямлі без вялікіх рэкаў, і іншых перашкодаў для руху, досіць густа залюднёная, а значыць з расьцярэбленымі лясамі. Спрадвеку сюдою йшлі дарогі з усходу на захад і тут яны крыжаваліся з яшчэ важнейшымі ў даўныя часы дарогамі — з паўдня на поўнач (з Варагаў у Грэкі). Дзеля таго тут ад прадаўных часоў пазакладаліся гарады. Досіць добрыя грунты спрыялі гаспадарцы, а дзеля таго ў краіне была густая і вясковая люднасьць. Зразумела дзеля гэтага, чаму Маскоўскія войскі, нападаючы на Беларусь, кідаліся наўпярод у гэтую „Смаленскую Браму.“

Паяс між Дняпром і Дзьвіною крыху толькі шырэйшы за 100 вёрстаў. Але ў ім, як раз пасярод яго, ляжаць вялікія Верацейскія Балоты. Дзеля гэтага Смаленская брама робіцца саўсім вузкою. Дарогі з усходу на захад мусяць ісьці праз вузкі калідор паміж Дняпром і Верацейскімі балотамі.

Каб заўладаць Смаленскаю Брамаю і непрапусьціць праз калідор ворага і Маскоўшчына і Літва будавалі крэпасьці. — Смаленск замыкаў Браму з — усходу, а Ворша з — захаду.