Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лес. Цікаўны Ельнiнскі вузёл тым, што з яго вельмі блізка адна ад аднае пачынаюцца такія вялікія рэкі, як Сож, Дзьвіна і інш. З паўночнае часткі Окаўскага лесу выцякае і вялікі Дняпро.

Пад пластамі гліны ў Окаўскім лесе ляжыць вапна. Вада, якая працякае зьверху, робіць у вапне цэлыя пячуры і ходы. Дзякуючы гэтаму часта трапляецца, што рэчка будзе цячы да пэўнага мейсца, а далей правалюецца пад зямлю — гэта яна сходзіць у вапенныя ходы. Цераз некалькі вёрстаў яна йзноў паказаваецца з-пад зямлі і цячэ далей.

Окаўскае ўзгор‘е ўсё пакрыта лясамі і бярозавымі гаямі. Дзеля гэтага яно і завецца „лесам“.