Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дняпроускае узгор‘е. Уздоўж левага берагу Дняпра па Красьненскім, Мсьціслаўскім, Горэцкім і Чаўскім паветах ідзець значна паднятая горная града, якую мы завём Дняпроўскім узгор‘ем. Гэтае ўзгор‘е прымушае Дняпро на працягу многіх вёрстаў цячы ў заходнім кірунку, аж пакуль ён не прабівае сабе дарогу скрозь узгор‘е каля Воршы і не паварочавае на паўдня. У гэтым мейсцы на Дняпры ёсьць Кобеляцкія парагі, якія моцна перашкаджалі судаходзтву; цяпер частку іх узарвалі. На правым беразе Дняпра ўзгор‘е, крыху зьніжыўшыся, ідзець па Аршанскім павеце, а часткаю і па суседніх, дзелячы басэйны Дняпра і Дзьвіны.

Усё ўзгор‘е пакрыта па большай часьці урадліваю гліністаю зямлёю.

На паўдні Дняпроўскае ўзгор‘е памалу пераходзіць у Палескую нізіну.

Нізіны Беларусі.

Бязмална ўся Паўднёвая Беларусь прадстаўляе з сябе балоцістую нізіну, якую завуць Палесьсем. З усходу, Гпоўнаы і захаду гэтая нізіна адмяжавана Дняпроўскмчі, Менскім і Наваградзкім узгор‘ямі ды пакатай на паўдня смаздзенскай раўніною. На паўдні Палесьсе йдзець далёй у мжы Украіны аж да Аўратынскіх гораў[1]). Беларускае Палесьсе займае каля 60 тыс. кв. вёр., значыцца пятую часьць усяго прастору Беларусі і цягнецца з усходу на заход на 800 вёрст. Пэўне-ж, што на гэткім прасторы прырода і характар мясцовасьці далёка ня роўны. Дзеля гэтага Беларускае Палесьсе трэба разьдзяліць на тры часткі — Усходняе або Дняпроўскае, Цэнтральнае — Прыпяцкае і Заходняе — Берасьцейскае Палесьсе.

Усходняе Палесьсе разлажылася па рэках Бярэзіне, Дняпру і Сожу. Займае яно Бабруйскі, Рэчыцкі, Рагачоўскі, Гомельскі і Гароднянскі (Чарнігаўшчыны) паветы. Гэта край лясных пескавых раўнінаў, якія чарадуюцца з бесканечнымі балоцістымі сенажацямі. Адвак трэба адзначыць, што ў частцы гэтага Палесься — у Гомельшчыне даўнейшых лясоў ужо няма. Гомельшчына прадстаўляе сабою адкрытую густазаселеную пескавую раўніну. Апроч таго, у некаторых мясцох Усходняга Палесься трапляюцца досіць значныя кліны багатае гляістае зямлі на якой добра расьце пшаніца. Тут мясцовасьць таксама траціць палескі характар і густа засяляецца. Але гэта толькі астраўкі сярод мора хваёвых і ліставых лясоў праўдзівага Палесься.

  1. Мы ўжо казалі, што цяперашняе Полесьсе зьяўляецца дном даўнейшага Гэродотавага мора, якое істнавала ў паледавіковыя часы.