Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/176

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

радам Мсьціслаўскага ваяводзтва, — самай усходняй з земляў Рэчы Паспалітай. Дзякуючы такому свайму палажэньню, шмат цярпеў Мсьціслаў ад маскоўцаў.

У часы цара Аляксея на Мсьціслаў напаў маскоўскі ваявода Трубецкой, які, ўзяўшы яго, перарэзаў блізка ўсіх людзей. Гэты страшны ўчынак і дагэтуль жыве ў памяці народнай пад імем „Трубяцкой разьні“. Мсьціслаў быў тады досіць вялікім горадам, разы ў тры большым, чым цяпер.

У нашыя часы Мсьціслаў — невялікі правінцыяльны гарадок, — з 10 тыс. люднасьці. Ляжыць ён у вельмі пекнай мяйсцовасьці, зрэзанай ярамі. Гістарычных памятак засталося ня шмат. Засталася высокая, абкружаная глыбокім ровам, Замковая гара. Есьць яшчэ і другая Замковая гара, — Дзявочая гара, дзе ў часы паганскія была пэўне бажніца.

З старых будынкаў ёсьць касьцёл і праваслаўны Тупічаўскі (ў прадмесьці Тупічаве) манастыр, з цудоўным абразом Прачыстае. Манастыр пабуднваны ў XVI веку.

З мястэчак Мсьціслаўскага пав. (а ёсьць іх шмат і ўсе заселены ўбогай жыдоўскай люднасьцю) найцікавейшае Хіславічы. Ляжыць яно над р. Сожам, на мяжы з Рослаўскім пав. Жыхараў у ім каля 5 тыс. Хіславічы вядуць торг хлебам і лёнам, скупляючы іх, глаўным чынам, у суседніх Рослаўскім і Красенскім паветах.

Мсьціслаўскі павет — чыста земляробскі. На паўночным захадзе мае ён грунты сугліністыя, далей на паўдня, — аж да Сожа, йдуць шэрыя суглінкі на лёссе, а за Сожам ляжыць значны кавалак бедных пяшчаных грунтоў. Сяляне сеюць шмат канапель і грэчкі.

У Чавускім павеце ёсьць некалькі вельмі старых мястэчак, як, прыкладам, Радамля, даўней досіць вялікі горад, як лічаць навет, сталіца радзімічаў. Цяпер толькі старое гарадзішча прыпамінае аб мінуўшчыне. Чавусы так сама досіць стары гарадок, з 6 тыс. люднасьці. Вырас ён, як і некаторыя іншыя мястэчкі на ўсходзе Магілеўшчыны, каля каталіцкага манастыра; манастыра гэтага даўно ўжо няма: яго закрылі расейцы ў мінулым веку.

Найбольш жывое мястэчка ў Чавускім павеце — гэта Дрыбін. Люднасьць гэтага мястэчка і яго ваколіцаў досіць прамысловая. Займаецца яна, апроч гаспадаркі, вырабам кахляў, усякімі дзераўлянымі вырабамі, а глаўнае шапавальствам. Дрыбінскія шапавалы слаўны на ўсю ўсходнюю Беларусь. Робленыя імі шапкі магеркі толькі апошнія часы пачала выцясьняць з ужытку хвабрычная тандэта.

Заходняя частка Чавускага павету пакрыта лёгкімі пяшчанымі і супяшчанымі грунтамі, на якіх яшчэ засталося шмат лесу. Рэшта-ж павету мае сугліністую зямлю і чыста земляробскі характар.