Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/167

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ся Крывічаў. Цяпер у ім 6 тыс. люднаcьці, вядзецца досіць бойкі гандаль хлебам, пянькою, лёнам. Есьць 4 гарбарні.

Краснапольле, невялікае мястэчка на паўдні павету, мае ў сабе некалькі прамысловых закладаў, між якіх вызначаецца — картонная хвабрыка.

Быхаўскі павет у заходняй сваёй часьці мае пяшчаныя грунты, а у ўсходняй, паміж Дняпром і Сожам, найбольш сугліністыя. У ім захавалася досіць многа лясоў. Люднасьць жыве ня вельмі густа. Разьвіты лясныя промыслы, а хвабрычныя слаба. Шляхоў досіць многа: — чыгунка, 3 шосы, рэкі — Дняпро і Сож, Гаспадарка стаіць тут ляпей, чым у двох папярэдніх паветах.

Стары Быхаў над Дняпром быў некалісь аднэй з мацнейшых крэпасьцяў Беларусі. На памяць аб гэтым часе засталіся толькі зямляныя валы ды некалькі старых гарматаў. З прамысловых закладаў ёсьць дробныя гарбарні і аляярні. Люднасьці каля 7 тыс. чал.

З мястэчак Быхаўскага павету найбольшае, Прапойск — які ляжыць над Сожам і мае прыстань. Гэта стары горад Радзімічаў. Недалёка ад яго знаходзіцца р. Пішчана, над якою Радзімічы былі ў бітве пераможаны ваяводаю кіеўскім Воўчым Хвастом, пасьля чаго гэтае беларускае племя на заўсёды страціла сваю самастойнасьць. У Прапойску ёсьць некалькі дробных заводаў (кахляныя, канатныя і інш.) Значны гандаль лесам.

Рагачоў належыць да гарадоў, якія за апошнія гады, пасьля правядзеньня чыгунак, вельмі моцна ўзрасьлі. Люднасьць Рагачова вырасла ў 3 разы. Цяпер яе лічыцца каля 25 тыс. Ляжыць Рагачоў у пекнай мяйсцовасьці, на правым беразе Дняпра, пры вусьці Друці. Вядзе значны гандаль лесам і яблыкамі; прамысловасьць у ім разьвіта слаба.

З мястэчак Рагачоўскага пав. вызначаюцца: Жлобін і Чачэрск.

Жлобін над Дняпром пры вузлавой зял.-дар. станцыі, досіць вялікае мястэчка і прыстань. Вядзе Жлобін значны гандаль хлебам, пянькою, лёнам і лесам.

Чачэрск, у досіць глухой мяйсцовасьці над Сожам, з параходнаю прыстаньню. Мястэчка гэтае досіць старое. Есьць тут вельмі цікавы будынак ратушы, на 4 паверхі, пабудаваны ў гатыцкім стылю. Чачэрск скупляе ў ваколіцы хлеб, пяньку і лён.

Рагачоўскі павет мае грунты найбольш пяшчаныя і супяшчаныя і толькі на паўдні яго трапляюцца часамі суглінкі. У заходняй часьці, суседняй з Палесьсем, шмат трасніковых балотаў. Лесу досіць многа. Залюднёны слаба. Гаспадарка вядзецца досіць добра, садзяць шмат бульбы, моцна разьвіта садаўніцтва, пры чым шмат яблыкаў вывозілася навет заграніцу.