Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Беларуская частка Трубчаўскага пав. асабліва вядома са сваёй пянькі, якая лічылася лепшаю ў Расеі. З промыслаў тут разьвіты лясныя — сплаў па р. Дзясьне і будоўля на ёй суднаў.

Трубчаўск з 7 тыс. люднасьці, на высокім правым беразе Дзясны, мае шмат дробных хвабрыкаў: пенькатрапальных, аляярняў, хвабрыкаў лінаў (канатаў) і вядзе значны гандаль пянькою і алеем, а так сама і лесам з Адэссаю і Рыгаю.

Над Дзясною ў надзвычайна пекнай мяйсцовасьці, сярод гораў і глыбокіх яроў ляжыць самае ўсходняе беларускае места Бранск. Вельмі старое гэтае места было ў даўнейшыя часы (XIV—XV век) апораю Беларуска-Літоўскай Дзяржавы на Усходзе. Ад сівой старасьветчыны засталося ў ім крыху памятак, сярод якіх асабліва вызначаецца Сьвенскі Манастыр, што стаіць ля места на высокай гары, абкружанай ярамі. Манастыр гэты далёка вядомы у ўсходняй Беларусі: за сотні вёрст сходзяцца сюды багамольцы.

Бранск значны прамысловы і гандлёвы горад. Есьць у ім вялікі завод гарматаў, некалькі пенькатрапальных, канатных заводаў, пільняў, аляярнаў. Бранская прыстань на р. Дзясьне сплаўляе шмат лесу, алею, пянькі. Як раз ад Бранску (проці яго ляжыць уток р. Болвы), Дзясна робіцца судаходнаю, бо вышэй яна запруджана бярвеньнем, якое сплаўляецца па ёй розсыпам. Бранск урэшце значны і важны чыгункавы вузел: з яго чыгункі разыходзяцца ў 6-х кірунках.

З паўночнага захаду ў Бранскі павет уходзіць Рослаўскае ўзгор‘е, на якім знаходзяць вельмі многа фасфарытаў. Апроч таго тут на берагох Дзясны ламаюць камень, крэйду, вапну.

Узгор‘е цягнецца ўздоўж берагу Дзясны, пакрыта досіць ураджайнымі грунтамі і густа заселена. На захад ад яго, на беднай пяшчанай раўніне разлеглася Акуліцкая пушча (каля 80 тыс. дзесяцін лесу), да якой навет праведзена сумысьне чыгунка (Жукаўка-Косаўка). Лясы тут хваёвыя, грунты пяшчаныя, шмат выдмаў; люднасьць вельмі рэдкая, зарабляе ў лесе, гоніць смалу, дзёгаць, паліць вугаль і г. д.

Тым часам, як правы бераг Дзясны ў Бранскім і Трубчаўскім пав. высокі, зрэзаны ярамі, левы бераг наадварот — нізінны, роўны, пакрыты пяшчанымі грунтамі, на якіх парасьлі аграмадныя „Бранскія Лясы“, што цягнуцца далёка на ўсход у Калужскую губэрню (Жыздрынскі пав.). Лясы гэтыя заселены „палехамі“, якія подлуг мовы сваёй ёсьць пераходным племем ад беларусоў да маскоўцаў, а па звычаям жыцьця найбольш збліжаны да беларусоў.[1]

Сярод гэтых лясоў над р. Болваю здабываюць добрую зялезную руду і дзеля таго, тут павырастала шмат вялікіх ваводаў (Мальцаўскія заводы) і праведзена сумысьне чыгунка. З гэ-

  1. Тыпы палехаў добра апісаны Тургеневым у „Запісках Паляўнічага“ і Семёновым у „Жывапіснай Расіі“.