Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/160

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

работнікаў. Для яе руху зужыта між іншым вялізарная сіла р. Іпуці.

Вышэй Гомеля, над Сожам, знаходзіцца м-ка Ветка, з 8 тыс. жыхараў, найбольш старавераў і жыдоў. У гісторыі старавераў гэтае мястэчка мела важнае значэньне. Гэта была першая іхняя „слабада“ ў Беларусі. Адсюль маскоўскія цары два разы высялялі, забраўшы край, цэлыя дзесяткі тысяч старавераў назад у Маскоўшчыну, але тыя йзноў, пачакаўшы, варочаліся і Ветка аджывала. Цяпер гэта гандлёвае мястэчка. Есьць тут некалькі хвабрыкаў лінаў (канатаў).

Гомель.

На мяжы Гомельскага і Гараднянскага паветаў знаходзіцца вялікі гандлёвы „пасад“ Дабранка10 тыс. жыхараў), у якім ёсьць некалькі гарбарняў. Гандлюе Дабранка найбольш, мясным быдлам. Над Дняпром, у вельмі харошай мяйсцовасьці, у Гараднянскім пав., на мяжы з Украінаю знаходзіцца старое места Любеч.

Заходнюю частку Гомельскага павету займае шырокі паяс лясоў і балотаў, якія мала што не даходзяць да самага Гомеля. Гэты-ж паяс ідзець і ўздоўж Дняпра далей на паўдня ў Гараднянскі пав., запаўняючы блізка ўсю яго беларускую частку.