Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

проўскіх мястэчках будуюць судны — дубы, абшыванкі, а ў пас. Ардоне — Суражскага пав. цэлых 8 майстроўняў вырабляюць павозкі. Сярод хвабрыкаў і заводаў важнейшыя суконныя, якія знаходзяцца ў Клінцох (Сураж. пав ). Есьць так сама вялікія хвабрыкі сярнічак, вялізазная папяровая хвабрыка ў Дабрушу, хвабрыка гарматаў і іншыя зялезныя хвабрыкі ў Бранску, асабліва-ж шмат ёсьць пенькатрапальных і маслабойных заводаў. Урэшце на паўдні краю сустракаюцца чынныя і дагэтуль цукраварні.

Але ні гаспадарка, ні рамёслы, ні хвабрычная прамысловасьць лесастэпавае краіны ня могуць прахарчаваць усяго яе насяленьня. Дзеля гэтага вельмі пашыраны тут адыход на зарабаткі ў чужыя краі: у Данецкія капальні, на Кубань і г. д., і перасяленьне ў Сыбір.

Большая частка паветаў лесастэпу адносіцца да Чарнігаўскае губэрні, а два паветы — Бранскі і Трубчаўскі адносяцца да Арлоўскае губ. Аднак годзі навет павярхоўнага агляду гэтага краю, каб прызнаць, што ён з рэштай Чарнігаўскае і Арлоўскае губэрняў мае вельмі мала супольнага. Розьніца паміж імі ня толькі тая, што тут жывуць беларусы, а там украінцы, або маскоўцы; вялізазныя розьніцы ёсьць паміж іх у самай прыродзе (там чарназём) і ў характары эканамічнага жыцьця.

Важнейшыя мяйсцовасьці.

Гомель — найбольшае места паўднёва-ўсходняе Беларусі, ляжыць на высокім, абрывістым беразе Сожа. У старадаўныя часы быў ён адным са значнейшых местаў у зямлі радзімічаў; вялікага палітычнага значэньня аднак Гомель ня меў. Пачаў ён моцна расьці толькі ў апошнім веку. Гэты час належыў ён да магутных расейскіх вяльможаў (Румянцавых, пасьля Паскевічаў), якія дбалі аб яго дабрабыце. Але асабліва паднялося яго значэньне пасьля таго, як праз Гомель прайшлі чыгункі. За апошнія дваццаць гадоў Гомель вырас утрая. Цяпер Гомель мае больш за 100 тыс. жыхараў. Выгоднае палажэньне (рака, чыгункі, якія расходзяцца ў 4-х кірунках і, ўрэшце, шоса з Магілева на Чарнігаў), робяць з Гомеля вельмі важны гандлёвы пункт. Гомель вядзе бойкі гандаль лесам, пянькою, алеем, салам. Хвабрычная прамысловасьць у Гомелі разьвіваецца. Найбольш заводаў па вырабах з дрэва. Есьць аднак некалькі заводаў чыгуновых, цагельняў, маслабойняў, пільняў. А ў прадмесьці Гомеля — Новай Беліцы (на другі бок Сожа) ёсьць вялікая хвабрыка сярнічак.

Памятнікаў старасьветчыны ў Гомелі мала. Цікавейшыя будоўлі і памятнікі адносяцца да пачатку XIX в., калі тут гаспадарылі Румянцавы. Ад іх застаўся харошы палац з вялікім паркам і багатымі гістарычнымі калекцыямі.

За тры мілі ад Гомеля, пры р. Іпуці, знаходзіцца аграмадная Добрушская папяровая хвабрыка — князя Паскевіча з 1½ тыс.