Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гаспадарыць ці добра, ці дрэнна, але адналькова. З гэтага знаходзяць выхад толькі такі, што выдзяляюць лапіны зямлі пры хаце у кожнага гаспадара, на якім ён можа гаспадарыць сваім адумам. На гэтыя лапіны гаспадары вывозяць большую частку гною і сеюць тут больш пераборлівыя і выгаднейшыя расьціны: ячмень, бульбу, каноплі, табаку.

Апошнія дзьве расьціны йграюць у гаспадарцы лесастэпу важную ролю. З гаспадаркі йдуць на продаж толькі пянька, альбо табака. Найбольш канапель разводзяць у Старадубскім, Трубчаўскім, а так сама ў Суражскім і Мглінскім паветах. Прадаюць пяньку найбольш у Трубчаўску, Почапе, і інш. мястэчках. Гандляры з гэтых мястэчак яшчэ з вясны езьдзяць па вёсках і даюць задаткі на пяньку, пры чым сяляне, ведама прадаюць яе на самых нявыгадных умовах.

Табаку разводзяць найбольш у паветах Мглінскім, Суражскім і Старадубскім. Разводзяць тут апрача прасьцейшых сартоў яшчэ і далікатны сорт гундзі. Як каноплямі, так і табакаю найбольш займаюцца сяляне, дзеля таго, што гэтыя расьціны патрабуюць каля сябе шмат клопату.

Ува ўсім гэтым краю шмат сеюць грэчкі. Побач з ёю на захадзе краіны шмат мейсца займае бульба, значная часьціна якое йдзе на бравары.

Клімат лесастэпу ня вельмі спрыяе гаспадарцы. Ападаў тут менш, чымся ў рэшце Беларусі, часьцей бываюць засухі і дзьмуць сухія ўсходнія вятры. Гэта часамі нядобра адзываецца на пяшчаных грунтох.

Уся краіна аднак вельмі густа заселена і з гэтага боку займае адно з першых мяйсцоў у Беларусі. Найгусьцей заселены Суражскі павет.

Галоўная маса жыхараў (85-90%) — беларусы, патомкі даўнейшых радзімічаў, якія спрадвеку жылі ля Іпуці, а пазьней занялі і ўсходнюю частку краіны, спустошаную татарамі, аж да самай р. Дзясны і навет за Дзясною. Мова тутэйшых беларусоў досіць чыстая і харошая, хаця ў ёй і сустракаецца крыху расейскіх словаў.

Апрача беларусоў у гэтай краіне жывець шмат (да 7%) старавераў—маскоўцаў, якія ўцяклі сюды з Маскоўшчыны, дзе ім не давалі верыць па свойму, яшчэ ў XVII веку. Жывуць стараверы найбольш у вялікіх мястэчках — пасадах і займаюцца рамёсламі, гандлем, а так сама прамысловым гародніцтвам і садоўніцтвам. Найболыш старавераў у Навазыбкаўскім павеце. — За тое жыдоў у лесастэпавай краіне менш, чымся на захадзе Беларусі. Так сама, як і там, насяляюць яны найбольш месты і мястэчкі і займаюцца гандлем і прамысловасьцю.

Прамысловасьць лесастэпавае краіны моцна разьвітая. З гэтага боку займае яна пасьля Беласточчыны другое мейсца.

З рамёслаў, у Гараднянскім і Суражскім паветах пашырана ганчарства, у Навазыбкаўскім павеце шмат шаўцоў, у наддня-