Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VI. Піншчына.

Піншчына ляжыць над верхняй Прыпяцьцю і яе прытокамі, а так сама займае вададзел паміж Прыпяцьцю і Бугам. Да яе мы адносім паветы Пінскі і Кобрынскі.

Па прыродзе сваёй гэтая краіна выразьліва дзеліцца на тры часткі, якія навет маюць свае асобныя назовы: Зарэчча, Загародзьдзе і Палесьсе.

Зарасьнікі чароту і праток у Пінскіх балотах.


Зарасьнікі чароту і праток у Пінскіх балотах.

Зарэчча гэта балацістая нізіна, якая ляжыць на паўдня і на ўсход ад Пінску. Яе паўночную мяжу творыць Прыпяць (ад чаго і назоў), да якое тут зьбягаюцца з усіх бакоў яе важнейшыя прытокі: Стаход, Стыр, Ясельда і інш. Трапіўшы ў краіну Зарэчча з яе вельмі малым спадам, гэтыя рэкі, шырока разьліўшыся, плывуць ляніва, памалу, дзеляцца нашмат пратокаў, якія пакрываюць усе Зярэчча густою сецьцю. Сярод гэтае воднае сеці прападае часамі навет галоўнае цячэньне ракі, а разам з тым і яе імя. Гэтак навет Прыпяць вышэй Пінска ў некаторых мяйсцох траціць свой назоў і вядома пад найменьнем „Парок“, „Стаход“, „Струмень“.

Берагі рэкаў у гэтай краіне нізкія і балоцістыя. Трэба толькі, каб крыху паднялася вада і ўсё Зарэчча на шмат дзесяткаў вёрст навакола заліта. Вясною і ў восень Зарэчча зьяўляецца праўдзівым возерам. Аж да сярэдзіны лета стаіць вада, пры тым гэтак глыбока, што можна езьдзіць у чоўне ў якім — хочаш кірунку. Над вадою віднеюцца толькі вольхі і лозы якімі звычайна абрастаюць берагі пратокаў, ды на пяшчаных