Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэткім парадкам мы разгледзілі тры галаўнейшыя віды беларускіх мяйсцовасьцяў: лесастэп, морэнны край і палесьсе. Трапляюцца яшчэ і крыху іншыя — аб іх будзем гукаць ніжэй. Цяпер паглядзём, як у навуцы рястлумачана, адкуль зьявіўся гэткі выгляд нашае зямлі і як ён стварыўся.

У далёкай мінуўшчыне, многа тысяч гадоў назад, быў такі час, калi над усёй паўночнай Эўропаю стаялі вялізныя сьцюжы. I разам з гэтым бязупынна ліліся дажджы, ішоў сьнег. Гэтак дзеялася па працягу тысячы гадоў. Дзякуючы гэтаму тамака — у Фінляндыі, у Скандынавіі павырасталі вялізазныя масы лёду на некалькі вёрстаў таўшчынёю. Тым часам дажджы ўсё ліліся, нарасталі усё новыя ледавыя горы, націскалі на тыя, што ўперад былі, і дзякуючы гэтаму ўся ледавая маса кранулася на паўдня, адрываючы ад скалаў ды перапіраючы ў дробны пясок большае i меншае каменьне. Шмат каменьня было зьверху на лёдзе, шмат было ў ім у сярэдзiне, шмат валок гэты, як яго называюць, ледавік пад сабою каменьня, пяску, гліны і г. д.

Гэтае каменьне, пясок, гліну называюць морэнаю. Гэты ледавік дапоўз і да Беларусі і накрыў яе ўсю. Доўга-доўга схавана была зямелька нашая пад ледавой вопраткаю, аж пакуль ізноў не вярнуліся цяплейшыя гады. Тады лёд пачаў пакрысе растапляцца. На паўдні скора ўжо яго зусім нястала, а цераз нейкі час і ўвесь лёд зыйшоў з Беларусi. *)[1]. Пэўне-ж, што ад такіх масаў лёду выйшла бяз меры многа вады і яна рынулася кудою толькі можна было, каб трапіць у моры ды акiяны.

На паўдня ад Беларусі — у Валыні ляжаць досiць высокія Аўратынскія горы. Гэныя горы задзяржалі цячэньне вады і яна перад імі стала, зробіўшы вялікае т. зв. Гэродотава мора. Гэнае мора як раз і заняло паўднёвую Беларусь.

Ледавіка ужо даўно ня было, але пазаставаліся па ім вялікія сьляды. Уся морэна — маса пяску, каменьня і цэлыя скалы, якія нёс з сабою ледавік, засталася на мейсцы. Шмат гадоў ляжала гэтая морэна на мейсцы і з ёю зробiлiся вялікія зьмены. Скалы парашчаплялiся на каменьне, каменьне парашчаплялася на жарству, а з жарствы зробiлася гліна.

Тым часам з поўначы ўсё цяклі патокі вады. Яны размывалi морэнную гліну і несьлі яе з сабою.

Калі ў бягучай вадзе раскалацiць жменю гліны, дык вада замуціцца. Мутная вада пацячэ далей, але хутка мута асядзе. У гліне ёсьць пяшчынкі і ёсьць глей. Пяшчынкі большыя і ця- жэйшыя — яны бліжэй асядуць. А глей вада можа далёка занясьці.

  1. Якісь час пасьля яшчэ раз надыходзіў ледавік на нашую старану, але далёка не зайшоў — абняў ён тады толькі паўночна-заходнюю частку Беларусі.